Ападана (перс.: آپادانا) — вялікая зала плошчай каля 100 кв. метраў з дахам, які падтрымліваецца 72 калонамі вышынёй 24 метра, у старажытнаперсідскім горадзе Персепаліс. У намінальным сэнсе тэрмін таксама выкарыстоўваецца для абазначэння аналагічных па сваёй структуры збудаванняў у персідскай архітэктуры. Зала верагодна выкарыстоўвалася для ўрачыстых царскіх прыёмаў.
Ападана Персеполя была галоўным чынам пабудавана ў V стагоддзі да н.э. Дарыем I, а завяршыў будаўніцтва цар Ксеркс I. Выявы абодвух кіраўнікоў захаваліся ля ўсходніх дзвярэй комплексу. Комплекс быў разбураны Аляксандрам Македонскім у 331 годзе да н.э. У наш час захаваліся толькі падмуркі комплексу і 13 з 72 калон.
Слова «Ападана» верагодна па-этымалагічнаму звязана з эламскім ha-ha-da-na і акадскім ap-pa-da-an, аднак яго дакладны сэнс застаецца няясным.