Аніскавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Кобрынскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Аніскавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 11 мая 2012 |
Насельніцтва (2009) | 475 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Ані́скавіцкі сельсавет (руск.: Онисковичский сельсовет) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Аніскавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета з Гарадзецкага сельсавета перададзены вёскі Вялікі Рудзец і Малы Рудзец[1], якія ў 1964 годзе вернуты ў склад Гарадзецкага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[3]. 11 мая 2012 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзецкага сельсавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 475 чалавек[5], з іх 92,6 % — беларусы, 5,3 % — украінцы[6].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 12 населеных пунктаў: Аніскавічы, Выгада, Вялічкавічы, Добрае, Дубіны, Жукі, Забалацце, Залескі, Мелянкова, Соўплі, Старадубцы, Чалішчавічы.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 25. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 11 мая 2012 г. № 198 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского и Кобринского районов Брестской области (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2019. Праверана 22 лістапада 2018.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.