Аніс | |||||||||||||||||||
Маладыя расліны. | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Pimpinella anisum L. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Anisum vulgare Gaertn.
| |||||||||||||||||||
|
Аніс[3], аніс звычайны[4], або бядрынец анісавы (Pimpinélla anísum) — аднагадовая травяністая расліна сямейства парасонавыя (Apiaceae)[5].
Назвы
Батанічнае апісанне
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887 |
Зверху ўніз: Суцвецце. Насенне. |
Аднагадовая, тонка- і коратка-апушаная травяністая расліна[5]. Корань тонкі, верацянопадобны, стрыжнёвы. Сцябло вышынёй да 30-60 см, прамое, круглявае, бароздавае, коратка апушанае, у верхняй частцы галінастае[5].
Прыкаранёвае лісце круглавата-сэрцападобнае, з зубчастым краем, на доўгіх чаранках, сцябловае — складанаперыстарассечанае[5].
Кветкі дробныя, пяцічленныя, невыразныя, сабраны на канцах галін у складаныя парасонікі 2,5-6 см у папярочніку, з 7-15 каротка-рассеяна-апушанымі прамянямі[5]. Абгортка адсутнічае ці яна адналісцевая, лісточкі абгорткі ніткападобныя, у ліку аднаго — некалькіх. Пялёсткі белыя, даўжынёй каля 1,5 мм, па краях раснічастыя і на спінцы каротка-шчацініста-апушаныя, з загнутай унутр верхавінай, звонку апушаныя. Тычынак пяць; песцік з ніжняй двухгнёздавай завяззю і двума слупкамі.
Плод-двухсямянка, шырока-сэрцападобна-яйкападобны, яйкападобны ці зваротна-грушападобны, карычнева-шэры ці шэра-зялёны, даўжынёй 3-4 мм, некалькі сціснуты з бакоў, са слаба выступаючымі спінавымі рэбрамі[5]. Плады з прыемным пахам і саладкавата-рэзкім густам. Паўплодзікі з пяццю рабрынкамі, двума сакраторнымі канальчыках на плоскім і шматлікімі дробнымі канальчыках на выпуклым баку. Вага 1000 «семачкаў» (паўплодзікаў) 2-3,6 г[10].
Святло-, цяпло- і вільгацелюбівая расліна, патрабавальная ўрадлівасці глебы. Размнажаюць насеннем. Плады маюць да 6 % эфірнага і да 28 % тлустага алею.
Цвіце ў чэрвені — ліпені, плоданасіць у жніўні[5].
Арэал
Радзіма з дакладнасцю невядомая, многія лічаць — Міжземнамор’е або Блізкі Усход. Некаторыя аўтары (Дэкандоль, Калестані і інш.) дзікарослым продкам лічаць Anisum creticum Calest.[11] = Pimpinella cretica Poir.
Разводзіцца на насенне ва ўсёй Паўднёвай Еўропе, у Малой Азіі, Мексіцы і Егіпце.
Культывуецца ў Еўропе, Азіі, Паўднёвай Афрыцы і Амерыцы. На Беларусі малапашыраная культура, вырошчваецца ў адкрытым грунце і цяпліцах. У Расіі аніс расце як культурная расліна на вялікіх плошчах пераважна ў Варонежскай, Белгародскай, Курскай абласцях, у меншых памерах — у Краснадарскім краі прыкладна з 30-х гадоў XIX стагоддзя[5].
Таксанамія
Від Аніс уваходзіць у род Бядрынец (Pimpinella) сямейства Парасонавыя (Apiaceae) парадку Парасонакветныя (Apiales).
яшчэ 8 сямействаў (згодна Сістэме APG II) | яшчэ каля 150 відаў | ||||||||||||
парадак Парасонакветныя | род Бядрынец | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Парасонавыя | від Аніс | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ больш 300 родаў | ||||||||||||
Раслінная сыравіна
Нарыхтоўка
Для лячэбных мэт выкарыстоўваюцца плады аніса — лац.: Fructus Anisi vulgaris. Іх нарыхтоўваюць падчас паспявання, калі плады першых парасонікаў пабурэлі, а плады астатніх парасонікаў яшчэ зялёныя. Зрэзаныя расліны звязваюць у снопікі і сушаць пад навесамі. Пасля сушкі іх абмалочваюць і на веялках аддзяляюць плады ад прымешак[5].
Эфірны анісавы алей. |
Хімічны склад
Сухія плады ўтрымліваюць 1,2-3,5 % (часам 6 %) эфірнага алею, 8-28,4 % тлустага алею, да 19 % бялковых рэчываў, а таксама цукры і арганічныя кіслоты[5].
Галоўныя кампаненты эфірнага алею — анетол (да 80 %) і мецілхавікол (10 %), акрамя таго, алей змяшчае анісавы альдэгід, анісавы кетон, анісавы спірт, анісавую кіслату, α-феландрэн, α-пінен, дыпентэн, камфен, ацэтальдэгід, аніскетон[5]. Эфірны алей атрымліваюць перагонкай парай пладоў анісу.
Фармакалагічныя ўласцівасці
Прэпараты з аніса валодаюць супрацьзапаленчым, антысептычным, спазмалітычным, анестэзуючым і ветрагонным уласцівасцямі, дзейнічаюць як слабільнае. Плады анісу і яго прэпараты ўзмацняюць функцыю залозавага апарата бронхаў і кішачніка, павышаюць сакраторную функцыю страўнікава-кішачнага тракту, памяншаюць спазмы гладкай мускулатуры кішачніка. Павышаюць сакрэцыю малочных залоз і стымулююць маторную функцыю маткі. Малатаксічны[5].
Значэнне і выкарыстанне
Аніс ужываюць з глыбокай старажытнасці, пра гэта сведчыць насенне, выяўленае ў палевых пабудовах каменнага стагоддзя. Згадвалі пра яго старажытныя егіпцяне, старажытнагрэчаскія лекары — Гіпакрат, Тэафраст і Дыяскарыд[11][12].
З Егіпта аніс прыйшоў на палі Еўропы і ў многія іншыя часткі свету. У Расіі пачалі вырошчваць гэтую культуру ў пачатку XIX стагоддзя.
Тлусты алей выкарыстоўваецца ў мылаварэнні, а яго шчыльная частка служыць заменнікам какава.
Выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне.
Ад паху аніса гінуць насякомыя: вошы, клапы, молі, тараканы, чмялі, а таксама кляшчы[12].
Аніс — добрая нектараносная расліна[13].
Адходы перапрацоўкі пладоў анісу выкарыстоўваюць на корм свойскай жывёлы[5].
Выкарыстанне ў кулінарыі
Вострапрыпраўная расліна.
Плады і атрыманы з іх анісавыя алей знаходзяць шырокае прымяненне ў хлебапякарнай, кандытарскай і лікёрагарэлачнай прамысловасцях.
У якасці вострай прыправы выкарыстоўваюцца пераважна плады, якія маюць інтэнсіўны лёгкі асвяжальны водар. Часцей за ўсё аніс дадаюць у розныя пірагі, печыва, пернікі, аладкі, кексы, малочныя і фруктовыя супы, да шпінату замест мушкатовага арэха і іншыя стравы.
На аснове аніса вырабляюць моцныя спіртныя напоі, такія як аніс, пасціс, перна, рыкард, уза, цыпура, арак, ракы, самбука, абсент, масціка, пачаран.
Ужыванне ў медыцыне
Лекавыя сродкі: эфірны анісавы алей (уваходзіць у склад опіумна-бензойнай настойкі і груднога эліксіра), плады аніса, зборы (гарбата), тлусты алей, грудны эліксір, нашатырна-анісавыя кроплі[5].
Дапамагаюць пры запаленні нырак і мачавога пузыра, выводзяць пясок з мочавыдзяляльных шляхоў. Ужываецца пры ўздуцці жывата, для стымуляцыі сакраторнай функцыі печані і падстраўнікавай залозы. Прэпараты аніса, у тым ліку ў лекавых зборах, рэкамендуюцца таксама пры анацыдных гастрытах, метэарызме і іншых парушэннях функцыі страўнікава-кішачнага тракта[5]. Якія кормяць маці для павелічэння колькасці малака, для аддзялення макроты пры кашлю, а таксама пры коліках карысна ўжываць анісавы чай[5].
Анісавыя алей і плады ўжываюць галоўным чынам у якасці адхарквальнага сродку пры катары дыхальных шляхоў, трахеітах, ларынгітах і іншых захворваннях органаў дыхання. Анісавы алей часта камбінуюць з іншымі эфірнымі алеямі, антыбіётыкамі; яны ўваходзяць у склад розных адхарквальных мікстур.
Прэпараты валодаюць слабым дэзінфікуючым дзеяннем.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 15. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Анис обыкновенный // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 23-24. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Слоўнік тэрміналёгіі агульнае расьлінагадоўлі (праект). Менск: Інбелкульт, 1930
- ↑ Атлас лекарственных растений СССР / Гл. ред. Н. В. Цицин. — м: Медгиз, 1962. — С. 42. — 702 с.
- 1 2 Паводле кнігі «Флора СССР» (гл. раздзел Літаратура).
- 1 2 Паводле кнігі «Энциклопедия лекарственных растений» (гл. раздзел Літаратура).
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Анис // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 16. Архівавана 7 студзеня 2012.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А-Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.:іл.
- Анис // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0
- Род 1015. Анис — Anisum Gaertn. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1950. — Т. XVI. — С. 445—446. — 648 с. — 3 500 экз.
- Мазнев Н. И. Анис обыкновенный // Энциклопедия лекарственных растений. — 3-е изд., испр. и доп. — М.: Мартин, 2004. — С. 75—76. — 496 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-8475-0213-3.
- Мазнев Н. И. Травник для всей семьи. — М.: Лада, РИПОЛ классик, Дом. XXI век, 2006.
- Кузнецова М. А. Лекарственное растительное сырье и препараты. — М.: Высшая школа, 1987.