Анфілада альбо анфіладная кампазіцыя — тып размяшчэння сумежных пакояў у інтэр'еры, калі міжпакаёвыя дзвярныя праёмы знаходзяцца па адной прамой лініі і ўтвараюць скразны праход.

Інтэр’ерныя анфілады жылых і парадных памяшканняў атрымалі шырокае распаўсюджанне ў архітэктуры барока і класіцызму. Манументальныя прасторавыя анфілады ўвасоблены ў структуры гарадоў, закладзеных у эпоху класіцызму. Разнастайнасць анфілад шырока выкарыстоўваецца ў сакральнай архітэктуры ўсіх культур.

Літаратура

  • Кулагін А. М. Анфілада // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 135. — 727 с. 10 000 экз.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.