Кааль Ану | ||||
---|---|---|---|---|
Асноўная інфармацыя | ||||
Дата нараджэння | 4 лістапада 1940 (83 гады) | |||
Месца нараджэння | ||||
Краіна | СССР Эстонія | |||
Муж | Hillar Kaal[d] і Väino Aren[d] | |||
Альма-матар | ||||
Музычная дзейнасць | ||||
Прафесіі | оперная спявачка, музычны педагог, акцёрка | |||
Пеўчы голас | каларатурнае сапрана[d] і лірычнае сапрана[d][1][2] | |||
Інструменты | вакал | |||
Узнагароды |
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́ну Ка́аль (эст.: Anu Kaal; 4 лістапада 1940, Талін, Эстонская ССР, СССР) — эстонская спявачка ( (лірыка-каларутарнае сапрана)), оперная спявачка ,педагог. Народная артыстка СССР (1981). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М. І. Глінкі (1968).
Біяграфія
З 1959 года вучылася вакалу ў Талінскай музычнай школе. У 1963 годзе скончыла Талінскае музычнае вучылішча (з 1975 года — імя Георга Отса)[3] па класе вакалу, у 1968 годзе Талінскую кансерваторыю (клас В. Гур'ева).
З 1963 спявачка хору, з 1967 па 1996 год салістка Эстонскага тэатра оперы і балета ў Таліне.
У 1971—1972 гадах стажыравалася ў міланскім тэатры «Ла Скала» (клас Рэнаты Карозіа). Гастралявала за мяжой. З 1984 года выкладае ў Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра. Дэпутат Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР 9 склікання.
Творчасць
Сярод партый: Джылвда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Лючыя («Лючыя дзі Ламермур» Г. Даніцэці), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э. Тамберга), Канстанца, Царліна, Царыца Ночы («Выкраданне з сераля», «Дон Жуан», «Чароўная флейта» В. А. Моцарта); партыі сапрана ў буйных вакальна-сімфанічных творах — «Страсці па Іаану» І. С. Баха, «Поры года» І. Гайдна, «Stabat Mater» Дж. Б. Пергалезі, «Азарэнні» Б. Брытэна і інш.
Узнагароды і званні
- Заслужаная артыстка Эстонскай ССР (1974)
- Народная артыстка Эстонскай ССР (1977)
- Народная артыстка СССР (1981).
- Прэмія Ленінскага камсамола Эстонскай ССР (1979).
- Прэмія імя Георга Отса (1979).
- Ордэн Дружбы народаў (1980).
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 377. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).