Ануфрый Францавіч Друцкі-Любецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Друцк | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 жніўня 1768 |
||||||
Смерць |
16 ліпеня 1841 (72 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Друцкія-Любецкія | ||||||
Бацька | Францішак Друцкі-Любецкі | ||||||
Маці | Генавефа з Алізар-Ваўчкевічаў[d] | ||||||
Жонка | Элеанора Апалінарыя з Жабаў[d] | ||||||
Чын |
Ануфрый Францавіч Друцкі-Любецкі (1768—1841) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Францішка Юзафавіча Друцкага-Любецкага, стольніка аршанскага, і Генавефы з Алізараў, дачкі кіеўскага стольніка[1].
У 1799—1802 гадах маршалак шляхты Пінскага павета. Стацкі радца (1800)[1].
У выніку падзелу атрымаў маёнтак Пагост (з мястэчкам), фальваркі і вёскі Данілаўка, Бакінічы Пінскага павета і 28170 злотых[1].
![](../I/Onufry_Drucki-Lubecki_(gr%C3%B3b).JPG.webp)
Памёр 16 ліпеня 1841 года ў Варшаве. Пахаваны 18 ліпеня ў катакомбах Паванзкоўскіх могілак.
Сям’я
У 1799 годзе ў Гелванах ажаніўся з Элеанорай Апалінарыяй з Жабаў (1784—1847), дачкой Тадэвуша Жабы (1750—1800) і Людвікі з Келпшаў.
Меў сына Станіслава Юзафа Ігната (архышчаны 9 мая 1809 г. ў Гарадзішчанскім касцёле). Губернскі сакратар. У шлюбе з Адэлаідай Святаполк-Мірскай[1].
А таксама дачок:
- Тэрэза, у шлюбе з Казімірам Чудоўскім;
- Паўліна, у шлюбе з Мікалаем Дактаровічам-Грабніцкім (1791—1866), віцебскім губернскім маршалкам;
- Караліна, у шлюбе са Станіславам Шчыт-Неміровічам;
- Марыя, у шлюбе з Ігнаціем Хлявінскім.
Зноскі
- 1 2 3 4 Гербоўнік беларускай шляхты 2018, с. 548.
Літаратура
- Друцкія-Любецкія герба «Друцк» // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 5. Д / Я. С. Глінскі [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : Беларусь, 2018. — С. 548. — 847 с. — ISBN 978-985-01-1252-1.