Антыцыкло́н — замкнутая вобласць павышанага атмасфернага ціску з максімальным ціскам у цэнтры. Вятры ў антыцыклоне абгінаюць цэнтр па гадзіннікавай стрэлцы ў паўночным паўшар'і і супраць гадзіннікавай стрэлкі ў паўднёвым. Сыходны рух паветра ў антыцыклоне абумоўлівае адсутнасць воблачнасці. Улетку пераважае гарачае і сухое надвор'е, зімой - марознае і ясная. Антыцыклонам называюць вобласці павышанага ціску ў атмасферы, дыяметрам ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч км, якія характарызуюцца своеасаблівымі ўмовамі надвор'я і сістэмай цячэння паветра. Антыцыклоны разам з якасна процілеглымі ім цыклонамі (абласцямі паніжанага ціску) з'яўляюцца найважнейшымі віхравымі формамі агульнай цыркуляцыі атмасферы.
Геаграфія сталых антыцыклонаў
- Азорскі антыцыклон
- Антарктычны антыцыклон
- Арктычны антыцыклон
- Бермудскі антыцыклон
- Гавайскі антыцыклон
- Грэнландскі антыцыклон
- Канадскі антыцыклон
- Паўночнаціхаакіянскі антыцыклон
- Сібірскі антыцыклон
- Паўднёва-Атлантычны антыцыклон
- Паўднёва-Індыйскі антыцыклон
- Паўднёва-Ціхаакіянскі антыцыклон
Гл. таксама
- Цыклон
- Геастрафічны вецер
Літаратура
- Субтрапі́чны антыцыкло́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 242. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.