сімвал | |
---|---|
маса | 938,2719(98) МэВ |
антычасціца | пратон (p) |
статыстыка | ферміён |
група | адрон (барыён, N-барыён) |
узаемадзеянне |
моцнае, cлабае, электрамагнітнае і гравітацыйнае |
квантавыя лікі | |
электрычны зарад | -1 |
спін | 1/2 |
ізатапічны спін | 1/2 |
барыённы лік | -1 |
дзіўнасць | 0 |
чароўнасць | 0 |
Іншыя ўласцівасці і звесткі | |
час жыцця | >7×105 гадоў |
састаў часціцы |
Антыпратон — антычасціца ў адносінах да пратона. Мае адмоўны электрычны зарад і адмоўны барыённы лік, іншыя ўласцівасці супадаюць з уласцівасцямі пратона. Упершыню адкрыты ў 1955 годзе на паскаральніку пратонаў у Каліфарнійскім універсітэце у Берклі. Вынікі былі апублікаваныя ў часопісе Phys. Rev.[1], а сама праца прынесла яе аўтарам Нобелеўскую прэмію па фізіцы за 1959 год.
Антыпратоны могуць нараджацца ў высокаэнергетычных сутыкненнях нуклонаў з даволі высокай імавернасцю. У цяперашні час антыпратоны атрымліваюць у вялікіх колькасцях і выкарыстоўваюць для пратон-антыпратонных калайдараў. Акрамя таго, антыпратоны назіраюцца і ў касмічных прамянях.
Узаемадзеянні пратонаў з антыпратонамі
Кулонаўскае прыцягненне паміж пратонамі і антыпратонамі магло б, у прынцыпе, прыводзіць да ўтварэння іх звязанага стану, аналагічнага пазітронію. Аднак, нягледзячы на шматгадовыя даследаванні, пераканаўчых доказаў існавання гэтага звязанага стану пакуль няма. У 2009 годзе калабарацыя BES у Пекіне прадставіла даныя, якія можна інтэрпрэтаваць і як праяву звязанага стану пратона і антыпратона (гл. падрабязнасці на старонцы[2]). Гэтыя вынікі пакуль абмяркоўвацца навуковай супольнасцю.
Як любая іншая антычасціца, антыпратон можа анігіліраваць. Эксперыментальныя даследаванні паказваюць, што анігіляцыя нізкаэнергетычных пратонаў і антыпратонаў ідзе з утварэннем 4-5 пі-мезонаў. Пры высокіх энергіях імавернасць анігіляцыі пратона і антыпратона паніжаецца, і сячэнне гэтага працэсу прыбліжаецца да сячэння працэсу сутыкнення пратона з пратонам, згодна з тэарэмай Памеранчука.
Антыпратон анігіліруе таксама і з нейтронамі.
Зноскі
- ↑ Phys. Rev. 100, 947—950 (1955) Архівавана 11 студзеня 2012.
- ↑ Текущие открытия в ФЭЧ: связанные состояния протона и антипротона(недаступная спасылка)