Антыкосты | |
---|---|
фр. Île d'Anticosti, англ. Anticosti Island | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 7 892,53 км² |
Найвышэйшы пункт | 192 м |
Насельніцтва | 266 чал. (2001) |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,03 чал./км² |
Размяшчэнне | |
49°30′00″ пн. ш. 63°00′00″ з. д. | |
Акваторыя | Заліў Святога Лаўрэнція |
Краіна | |
Правінцыя | Квебек |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антыко́сты (фр.: Île d'Anticosti, англ.: Anticosti Island) — востраў у заліве Святога Лаўрэнція, у правінцыі Квебек, Канада. Адкрыты ў 1534 годзе французскім мараплаўцам Жакам Карцье[1].
Плошча вострава 7892,53 км². Даўжыня 225[1] км. Найбольшая шырыня 56[1] км. Рэльеф вострава раўнінны. Вышыні да 192 м. Паверхня вострава ўкрытая тайгой і балотамі. Частка тэрыторыі ахоўваецца як нацыянальны парк і экалагічны запаведнік.
На востраве порт Пор-Менье. Насельніцтва вострава ў 2001 годзе складала 266[2] чалавек. Здабыча нафты і газа.
Зноскі
- 1 2 3 Anticosti Island // Encyclopædia Britannica (англ.)
- ↑ Statistics Canada Архівавана 20 снежня 2015. (англ.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 397.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 32. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
- George Gruenefeld Anticosti Island // Outdoor Canada (англ.)
- Anticosti Island // Encyclopædia Britannica (англ.)
- Anticosti Island // Earth Snapshot Архівавана 4 студзеня 2012. (англ.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.