Антыаксіда́нты, антыакісляльнікі — прыродныя ці сінтэтычныя рэчывы, якія затрымліваюць акісляльныя працэсы ў арганічных рэчывах.

Механізм дзеяння найбольш пашыраных антыаксідантаў (араматычных амінаў, фенолаў, нафтолаў, сульфідаў, фасфітаў) заснаваны на іх уласцівасці абрываць ланцуговую хімічную рэакцыю акіслення ў выніку ўзаемадзеяння з актыўнымі радыкаламі і прамежкавымі прадуктамі.

Прадухіляюць, напрыклад, стварэнне палімераў, асмаленне паліва, прагарканне тлушчаў і інш. Некаторым антыаксідантам уласцівы сінергізм.

Прыродныя антыаксіданты — вітаміны Е, выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.