Антон Станіслававіч Кулісевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1967 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны служачы |
Антон Станіслававіч Кулісевіч (нар. 1967, в. Плябанаўцы, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць) — работнік раённага кіравання ў Беларусі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1967 годзе ў вёсцы Плябанаўцы Бераставіцкага раёна. Паляк. Адукацыя вышэйшая. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут у 1990 годзе па спецыяльнасці «агранамія».
Пасля заканчэння інстытута з 1991 года працаваў у Бераставіцкім раёне ў калгасе імя 22 з’езда КПСС (калгас «Беларусь», СВК «Падгорны») на пасадах: старэйшага агранома, галоўнага агранома, намесніка старшыні.
У 2006 годзе быў назначаны першым намеснікам старшыні Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
Са жніўня 2010 года працаваў першым намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
З верасня 2011 года і па цяперашні час з’яўляецца старшынёй Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта.
З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
Сям’я
Жанаты, мае дзве дачкі.
Спасылкі
- Старшыня | Біяграфія Архівавана 22 кастрычніка 2021.