Антон Рыгоравіч Навумавец | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі |
![]() ![]() |
Узнагароды |
Антон Рыгоравіч Навумаве́ц[1] (нар. 2 студзеня 1936) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (1997), замежны член НАН Беларусі (2021)[2][3], член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны (1995).
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Рудка (Пінскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка, зараз у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1952 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе Іванава[4]. Паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт, які скончыў у 1957 годзе. З 1957 года працуе ў Інстытуце фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. У 1983—1998 гг. намеснік сакратара аддзялення фізікі і астраноміі, у 1998—2004 гг. акадэмік-сакратар. У 2004—2015 гг. віцэ-прэзідэнт, з 2015 па 2020 першы віцэ-прэзідэнт НАН Украіны, з 9 кастрычніка 2020 — член Прэзідыума НАН Украіны[4][5]. Адначасова ў 1977—1978 і 1988—2002 гг. прафесар Кіеўскага ўніверсітэта, з 4 лістапада 2020 — галава Камісіі пры Прэзідыуме НАН Украіны па абароне навукі, процідзеянні псеўданавуцы і фальсіфікацыі навуковых даследаванняў, з 1 траўня 2021 — галаваа праўлення благачыннай арганізацыі «Благодійний фонд імені Бориса Патона».[5]
Навуковая дзейнасць
А. Р. Навумаўцу належаць навуковыя працы ў галіне фізікі паверхняў цвёрдых цел, фізічнай электронікі, даследавання з’яў у звыштонкіх плёнках таўшчынёй у адзін слой атамаў. Адкрыў з’явы дрэйфу адсарбіраваных атамаў і малекул у неаднародным электрычным полі ў паверхні, двухмернай кандэнсацыі ў адсарбіраваных пластах з дыполь-дыпольным ўзаемадзеяннем, электронна-стымуляванай паверхневай дыфузіі, стабільнай нізкапольнай электроннай эмісіі з п’езаэлектрыкаў.
Узнагароды, прэміі і ганаровыя званні
- Ордэн князя Яраслава Мудрага III ступені (2014)
- Ордэн князя Яраслава Мудрага IV ступені (2007)
- Ордэн князя Яраслава Мудрага V ступені (2003)
- Юбілейны медаль «25 гадоў незалежнасці Украіны»
- Афіцэр Ордэна Акадэмічных пальмаў (Францыя, 2012)
- Залаты медаль Еўрапейскай навукова-прамысловай палаты за выдатныя дасягненні ў галіне электронікі і матэрыялазнаўства (Бельгія, 2013)
- Дзяржаўная прэмія СССР 1988 г.
- Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі 1997 г.
- Прэмія імя У. І. Вярнадскага фонду «Украіна — 21 стагоддзе» (2003)
- Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Украіны ім. М. М. Багалюбава (2004)
- Ганаровы доктар Нацыянальнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі (2009)
- Ганаровы доктар Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя В. Н. Каразіна (2014)
- Ганаровы прафесар Інстытута нізкіх тэмператур і структурных даследаванняў Польскай акадэміі навук (Вроцлаў, Польшча, 2015)
- Медаль ЮНЕСКА «За выбітны ўклад у развіццё нананавукі і нанатэхналогій» (2016)
- Ганаровы знак «За стварэнне касмічных тэхналогій» (Канструктарскае бюро «Паўднёвае», 2016)
- Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за выдатны ўклад у навуку (2018)
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у навуковае супрацоўніцтва Беларусі і Украіны (2018)
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
- ↑ У НАН Беларусі адбыліся выбары замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- ↑ Выборы в НАН Беларуси // Навука. — 2021. — 21 снежня. — С. 2
- 1 2 Web site of Anton G. Naumovets Архівавана 7 ліпеня 2019. (англ.)
- 1 2 Наумовець Антон Григорович
Літаратура
- Савік М. П. Навумавец Антон Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 111.
Спасылкі
- Наумовець Антон Григорович (укр.) // НАН Украіны
- Наумовец, Антон Григорьевич (доктор физико-математических наук; род. 1936) Архівавана 25 студзеня 2021. (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Наумовец, Антон Григорьевич (доктор физико-математических наук; род. 1936) (руск.) // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі
- Наумовець Антон Григорович // Благодійний фонд Октая Алієва Архівавана 7 ліпеня 2019. (укр.)
- Почётного доктора университета Антона Наумовца наградили медалью ЮНЕСКО «За вклад в развитие нанонауки и нанотехнологий» (руск.) // Сайт Харкаўскага нацыянальнагаа ўніверсітэта імя В. Н. Каразіна
- Web site of Anton G. Naumovets Архівавана 7 ліпеня 2019. (англ.)