Антон Падзява
Дата нараджэння 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 1955
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар

Антон Падзява (1913, в. Пярхулева, Дзісенскі павет, Віленская губерня — 1955, Скужац) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, каталіцкі святар.

Біяграфія

Паходзіў з беларускай каталіцкай сям’і: бацькі — Габрыэль і Марцыяна (з дому Трышчынскіх) Падзявы. Малодшы брат каталіцкага святара Тамаша Падзявы.

Вучыўся ў польскай гімназіі пры Друйскім кляштары і ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Супрацоўнічаў з беларускім рэлігійным перыядычным друкам. Займаўся перакладамі з літоўскай на беларускую мову (байка «Тры браты» і інш.). У 1930-я гады служыў ордэну айцоў марыянаў у Друйскім кляштары.

Пасля дэпартацыі з Друі ў 1938 годзе беларускіх святароў і клерыкаў жыў у кляштары айцоў марыянаў на Бялянах у Варшаве. Вучыўся ў Варшаўскай духоўнай каталіцкай акадэміі. З часоў вучобы ў Друі звязаны з беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам.

Пахаваны на могілках мясцовасці Скужац, што недалёка ад горада Седльцы.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.