Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лютага 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1983 (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Званне | капітан |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі (7 лютага 1892, хутар Чырвоная Горка Пінскага павета Мінскай губерні, цяпер Лунінецкі раён Брэсцкай вобл. — 7 сакавіка 1983, Шчэцін, Польшча) — грамадскі і ваенны дзеяч, мемуарыст.
Біяграфія
У 1910 годзе скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у школах Літвы. У 1913—1915 гадах вучыўся на Петраградскіх політэхнічных курсах. З 1915 года ў арміі. Скончыў Казанскае ваеннае вучылішча. Накіраваны прапаршчыкам на фронт. Ваяваў у Галіцыі і пад Вільняй. Капітан.
З 1917 года жыў на сваім хутары. У жніўні 1918 года выехаў у Растоў-на-Доне; уступіў у армію генерала Дзянікіна. Потым вярнуўся дадому, быў прызваны ў Чырвоную Армію, адкуль уцёк і перайшоў у армію генерала Юдзеніча, якая дзейнічала ў Эстоніі. Летам 1920 года вярнуўся ў Беларусь, на тэрыторыю акупаваную палякамі. У снежні 1920 года ўзначаліў Слуцкую брыгаду. Пасля падаўлення Слуцкага паўстання разам з брыгадай перайшоў савецка-польскую мяжу і да мая 1921 года быў інтэрнаваны.
У 1921—1939 гадах быў праваслаўным святаром, настаўнічаў. Да 1931 года захоўваў cцяг Першага Слуцкага палка стральцоў БНР.[1]
Арыштаваны 19.6.1941 года ў Баранавічах. Здолеў вызваліцца пасля пачатку вайны. З кастрычніка 1941 да ліпеня 1944 года працаваў школьным інспектарам у Ганцавічах, удзельнік нацыянальнага падполля. Падпалкоўнік Беларускай краёвай абароны. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі.[2]
Арыштаваны 30 красавіка 1945 года. Да лістапада 1947 года знаходзіўся ў Паўночнапячэрскім лагеры. 20.4.1948 года Ваенным трыбуналам войск МУС БВА асуджаны на 25 гадоў турмы. Вызвалены ў лістападзе 1957 года па амністыі.
Апошнія гады жыў у Шчэціне. Напісаў успаміны пра Слуцкае паўстанне 1920 года.
Зноскі
- ↑ Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. — Мінск : — «Медысонт», 2006. — 188 с. — ISBN 985-6530-37-7
- ↑ Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі . Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
Літаратура
- Грынь А., Міхнюк У. Следству вядома…: (Па старонках справы А. Сокал-Кутылоўскага з архіва КДБ) // Полымя. 1994, № 11.
- Як судзілі Антона Сокал-Кутылоўскага: Жыцьцярыс… Берасьце, 2000.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.