Антоні Патоцкі | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 верасня 1867[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 1939[1] (72 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Бацька | Аляксандр Патоцкі[d] |
Маці | Касільда з Яблонскіх[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратурны крытык, публіцыст, гісторык літаратуры, мастацтвазнавец, пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
|
Узнагароды |
![]() ![]() |
![]() |
Антоні Патоцкі (17 верасня 1867, Койданава Мінскай губерніі — 5 кастрычніка 1939, Варшава) — пісьменнік і літаратурны крытык.
Біяграфія
Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Аляксандара і Касыльды (у дзявоцтве Яблонская) Патоцкіх. Вучыўся ў гімназіях Мінска і Варшавы, вышэйшую адукацыю атрымаў у 1894—1897 гадах у парыжскай Школе палітычных навук. Калі ў Парыжы ўтварылася польскае артыстычна-літаратурнае кола, стаў яго сакратаром.
Акрамя рэдактарскай і публіцыстычнай дзейнасці выконваў розныя функцыі ў эмігранцкіх арганізацыях (Польска-францускі камітэт, Польскае артыстычна-літаратурнае таварыства, Таварыства сацыяльна-культурнай працы для польскай дыяспары ва Францыі. У 1904—1905 гадах выдаваў у Парыжы часопіс «Мастацтва».
У час Першай сусветнай вайны быў віцэ-прэзідэнтам Польскага нацыянальнага саюзу. У 1931 годзе быў камісарам польскага ўраду на сусветнай выставе ў Парыжы. Перад пачаткам вайны вярнуўся ў Варшаву і пасяліўся ў Hotelu Sejmowym.
У 1901 годзе Э. Пашкоўскі напісаў аб Патоцкім аповесць, дзе ён выведзены пад імем Юліка Блоцкага.
Творчасць
Быў аўтарам папулярных брашур: «Аб Яне Гутэнбергу і аб тым, як людзі навучыліся пісаць і друкавацца» (1899; 2-е выд., 1927), «Аб Крыштафу Калумбу або аб тым, хто першым адкрыў Амэрыку» (1925). Аўтар зборніку апавяданняў «Martosia i my» (1899) і інш., крытычных артыкулаў. У 1925 г. адзначаны Ордэнам Ганаровага легіёну. У 1935 адзначаны Залатым акадэмічным лаўрам Польскай акадэміі літаратуры.
Зноскі
Літаратура
- Валаханович, А. И. Родина Потоцкого Антона Александровича //Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее.- Минск,1986.-С. 146—147.
- Патоцкі Антон Аляксандравіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.-Мінск,2004.- С. 263.