Антоні Ануфрый Гелгуд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Antoni Onufry Giełgud | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Мікалай Хадкевіч | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Ян Гурскі | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леанард Пацей | ||||||
Пераемнік | Юзаф Юдзіцкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1720 | ||||||
Смерць | пасля 1795 | ||||||
Род | Гелгуды | ||||||
Бацька | Андрэй Гелгуд | ||||||
Маці | з роду Пузынаў | ||||||
Жонка |
1) Барбара з Юдзіцкіх 2) Караліна Тэадора з Аскеркаў |
||||||
Дзеці |
ад першага шлюбу: Міхал, Антаніна ад другога шлюбу: Ігнацы, Людвік, |
||||||
Узнагароды |
|
Антоні Ануфрый Гелгуд (польск.: Antoni Onufry Giełgud; каля 1720 — пасля 1795) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян (1776—1783) і апошні староста жамойцкі (1783—1795).
Біяграфія
Быў цівунам цвярскім, з 1767 года — харунжы жамойцкі. У 1774 годзе стаў вялікім літоўскім абозным, але ў тым жа годзе перайшоў на пасаду вялікага літоўскага стражніка. У 1776 годзе дасягнуў сенатарскай годнасці, стаўшы кашталянам, а потым і старостам жамойцкім.
У 1766 годзе быў паслом на сойм ад Жамойці[1]. У 1775-1776 гадах быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Член канфедэрацыі Анджэя Макраноўскага ў 1776 годзе[2]. Быў членам канфедэрацыі Чатырохгадовага сойма[3].
Быў членам трох віленскіх масонскіх ложаў ў 1781 годзе.
У 1777 годзе быў узнагароджаны Ордэн Белага Арла, у 1774 годзе стаў кавалерам Ордэна Святога Станіслава.
Сям'я
Сын Андрэя Гелгуда, старосты алькеніцкага, і невядомай з імя дачкі менскага кашталяна Андрэя Пузыны.
Жанаты быў першы раз з Барбарай Юдзіцкай, дачкой менскага кашталяна Міхала Юдзіцкага, другі раз — з Каралінай Тэадорай Аскеркай, дачкой вялікага літоўскага рэферэндара Гервазыя Людвіка Аскеркі.
Ад першага шлюбу меў сына Міхала і дачку Антаніну (жонка Фелікса фон Ронэ), ад другога — сыноў Ігнацыя і Людвіка.
Зноскі
Літаратура
- Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705-2008, 2008
- Станіслаў Малахоўскі-Лемпіцкі, Wykaz polskich lóż wolnomularskich oraz ich członków w latach 1738-1821, w: Archiwum Komisji Historycznej, т. XIV, Кракаў, 1930
- Генеалогія Антонія Ануфрыя Гелгуда