Антоніу Гутэрыш | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: António Guterres | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пан Гі Мун | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рууд Люберс | ||||||
Пераемнік | Філіпа Грандзі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Марыу Суарыш Жоржы Сампаю |
||||||
Папярэднік | Анібал Каваку Сілва | ||||||
Пераемнік | Жазэ Мануэл Барозу | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | П’ер Маруа | ||||||
Пераемнік | Георгіяс Папандрэу | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жоржы Сампаю | ||||||
Пераемнік | Эдуарду Феру Радрыгеш | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 красавіка 1949[1][2][…] (74 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | парт.: António Manuel de Oliveira Guterres[5][6] | ||||||
Бацька | Virgílio Dias Guterres[d] | ||||||
Маці | Ilda Cândida de Oliveira[d] | ||||||
Жонка | Catarina Marques de Almeida Vaz Pinto[d] | ||||||
Дзеці | Педру і Марыяна | ||||||
Веравызнанне | Хрысціянства (каталіцтва) | ||||||
Партыя | Сацыялістычная партыя Партугаліі | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | Вышэйшы тэхналагічны інстытут | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | палітыка[9] і дыпламатыя[9] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | antonioguterres.gov.pt | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антоніу Мануэ́л дэ Аліве́йра Гутэ́рыш (парт.: António Manuel de Oliveira Guterres [ɐ̃ˈtɔnju ɡuˈtɛʁɨʃ]; 30 красавіка 1949, Лісабон) — партугальскі палітык, генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. У мінілым займаў пасады Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (2005—2015), прэм’ер-міністра Партугаліі (1995—2002) і прэзідэнта Сацыялістычнага інтэрнацыянала (1999—2005).
Біяграфія
Антоніу Гутэрыш нарадзіўся ў Лісабоне ў 1949 годзе. Атрымаў вышэйшую адукацыю у Вышэйшым тэхнічным інстытуце, дзе потым выкладаў у 1973—1975 гадах і быў звязаны з моладзевымі каталіцкімі рухамі[10]. У 1974 годзе заняўся палітыкай, далучыўшыся да Сацыялістычнай партыі Партугаліі. У 1992 годзе стаў Генеральным сакратаром партыі, а ў 1995—2002 гадах узначальваў урад Партугаліі[11]. Падчас яго прэм'ерства адбылася Сусветная выстава ў Лісабоне (Экспа 98), Макаа быў перададзены Кітаю, а інданезійскія войскі скончылі акупацыю Партугальскага Тымора, які стаў незалежнай дзяржавай Усходні Тымор.
У 2005—2015 гадах працаваў Вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў. Акрамя роднай партугальскай мовы таксама ведае іспанскую, французскую і англійскую[11].
Асабістае жыццё
У 1972 годзе Гутэрыш ажаніўся з Луізай Амеліяй Гімарайнш, якая памерла ад рака ў 1998 годзе. Ад гэтага шлюбу ў Гутэрыша засталося двое дзяцей. У 2001 годзе ажаніўся з Катарынай Маркеш дэ Алмейда Ваш Пінту, выхоўвае прыёмнага сына[11].
Зноскі
- 1 2 Guterres, António — CdM. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ Who is Antonio Guterres, the next Secretary-General of the United Nations? — The Daily Telegraph, 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ Who is Antonio Guterres? Meet the UN's next secretary general — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- 1 2 Biography — Government of Portugal. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ https://unric.org/pt/biografia/
- ↑ https://www.parlamento.pt/DeputadoGP/Paginas/Biografia.aspx?BID=628
- ↑ The EFCR Council — ECFR. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ Board of trustees — FoE. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ António Guterres (парт.). infopedia.pt (10 чэрвеня 2016).
- 1 2 3 Новый генсек ООН: кто такой Антониу Гутерриш? (руск.). BBC (5 кастрычніка 2016).