Антоній

Мітрапаліт Ленінградскі і Наўгародскі
старшыня рэдакцыйнай калегіі зборніка «Багаслоўскія працы»
пастаянны член Свяшчэннага Сінода
Рускай Праваслаўнай Царквы
32-і Мітрапаліт Ленінградскі і Наўгародскі
29 верасня 1978 года 29 мая 1986 года
Царква Руская праваслаўная царква
Папярэднік мітрапаліт Нікадзім (Ротаў)
Пераемнік мітрапаліт Алексій (Рыдзігер)
Мітрапаліт Мінскі і Беларускі
да 8 верасня 1975 Архіепіскап
25 мая 1965 29 верасня 1978
Часовы кіраўнік Адэскай епархіяй
5 лютага 1965 25 мая 1965
епіскап Белгарад-Днястроўскі
31 мая 1964 25 мая 1965

Адукацыя
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d][1] (1981)
Дзейнасць святар, гісторык, калекцыянер
Нараджэнне 19 лютага 1924(1924-02-19)
Смерць 29 мая 1986(1986-05-29) (62 гады)
Пахаванне
Прыняцце свяшчэннага сану 22 ліпеня 1950 года
Прыняцце манаства ліпень 1950 года

Узнагароды
Ордэн Дружбы народаў
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені, РПЦ
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені, РПЦ
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладыка Антоній (у свеце Анатоль Сяргеевіч Мельнікаў; 19 лютага 1924 — 29 мая 1986) — епіскап Рускай Царквы; Мітрапаліт Мінскі і Беларускі да 8 верасня 1975 г., архіепіскап (25 мая 1965 — 29 верасня 1978 г.), з 29 верасня 1978 мітрапаліт Ленінградскі і Наўгародскі, пастаянны член Святога Сінода, багаслоў.

Біяграфія

Адукацыя, пачатак ўзыходжання

Нарадзіўся 19 лютага 1924 у Маскве.

У 1944, пасля заканчэння сярэдняй школы, паступіў у Праваслаўны Багаслоўскі інстытут, ператвораны ў 1946 у Маскоўскую Духоўную Акадэмію.

У 1950 скончыў Акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя, у ліпені гэтага ж года ўступіў у лік браціі Свята-Троіцкай Сергіевай Лаўры і быў пастрыжаны ў манаства з імем Антоній (у гонар прап. Антонія Рымляніна).

18 ліпеня 1950 пасвечаны ў іерадыяканы; 22 ліпеня — іераманахі Патрыярхам Алексіем I; вызначаны выкладчыкам, а затым інспектарам Адэскай духоўнай семінарыі.

У 1952 прызначаны інспектарам Саратаўскай духоўнай семінарыі і выконваючым абавязкі сакратара Саратаўскага Епархіяльнага кіравання.

У 1956 узведзены ў сан архімандрыта і прызначаны рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі і намеснікам Жыровіцкага Успенскага манастыра. З 1959 ўлады мэтанакіравана зрывалі набор у семінарыю, і да пачатку 1963/1964 навучальнага года яна засталася без выхаванцаў.

Увосень 1963 вызначаны рэктарам Адэскай духоўнай семінарыі з прызначэннем яго намеснікам Успенскага манастыра ў Адэсе.

Архіерэйства

1964 — магістр тэалогіі.

25 мая 1965 прызначаны епіскапам Мінскім і Беларускім.

C 1965 удзельнічаў у шматлікіх замежных паездках ад імя Маскоўскага Патрыярхату.

7 кастрычніка 1967 года прызначаны старшынёй рэдакцыйнай калегіі зборніка Багаслоўскія працы.

8 верасня 1975 узведзены ў сан мітрапаліта.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.