Антоній Палемон | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 90 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 144[1] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | філосаф, палітык |
Вядомыя вучні | Aelius Aristides[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палемон — Антоній Палемон (88 — 145) — старажытнагрэчаскі сафіст. Настаўнік Арыстыда.
Паходзіў з Лаадыкеі на Лікасе. Быў чалавекам ганарыстым і дасціпным. Сябраваў з Геродам Атыкам, меў ласку імператараў Траяна і Адрыяна (яго Палемон суправаджаў у падарожжах); да яго добра ставіўся Антанін Пій.
Палемон скончыў жыццё самагубствам, не здолеўшы цярпець моцную падагру. Выявай Палемона лічыцца партрэтны бюст, знойдзены ў Афінах[2].
Крыніцы
- ↑ Real-Encyclopädie der classischen Alterthumswissenschaft in alphabetischer Ordnung / Hrsg.: A. F. Pauly, E. C. Walz, W. S. Teuffel — Stg: J.B. Metzler, 1837.
- ↑ Меркаванне аб тоеснасці належыць Хеклеру (1940). Магчыма, бюст звязаны з прамовай Палемона пры асвячэнні храму, збудаванага Адрыянам (131). Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.