Антоніа Пінілья | |
---|---|
Дата нараджэння | 1876 |
Дата смерці | 21 жніўня 1936[1] |
Грамадзянства | |
Камандаваў | горна-пяхотны полк «Сіманкас» № 40 |
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна ў Іспаніі: Аблога Хіхона |
Антоніа Пінілья Барсела (ісп.: Antonio Pinilla Barceló; 1876, Валенсія — 21 жніўня, 1936, Хіхон) — палкоўнік іспанскай арміі. Загінуў на першапачатковым этапе грамадзянскай вайны ў Іспаніі .
Біяграфія
Быў прафесійным вайскоўцам. Станам на ліпень 1936 года ў званні палкоўніка знаходзіўся на пасадзе камандзіра горна-пяхотнага палка «Сіманкас» № 40.
Будучы ўцягнутым у змову апазіцыйных вайскоўцаў, 19 ліпеня падняў паўстанне ў Хіхоне, але сустрэў супраціў з боку некаторых афіцэраў гарнізона, таму вырашыў адкласці бунт на 24 гадзіны, дазволіўшы ўрадавым сілам арганізавацца. На наступны дзень пры абвяшчэнні ваеннага становішча паўстанцкія атрады сутыкнуліся з моцным супрацівам праціўніка. Мяцежнікі апынуліся акружанымі ў казармах Сіманкас. Праўрадавымі апалчэнцамі і сілавікамі арганізавана аблога. Нягледзячы на значныя запасы зброі, у байцоў Пінільі амаль не было ежы, а іх сілы былі нешматлікімі — у казармах Сіманкаса было ўсяго 350 чалавек. Аднак гэтага хапіла, каб супраціўляцца некалькі тыдняў.
21 жніўня падчас апошняга штурму казармаў Пінілья загадаў мяцежнаму караблю Almirante Cervera абстраляць іх пазіцыі. У ходзе гэтага палкоўнік загінуў.
Узнагароды
Пры франкісцкім урадзе Пінілья пасмяротна ўзнагароджаны Лаўрэацкім крыжам Сан-Фернанда.
Зноскі
- ↑ Antonio Pinilla Barceló // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011.
Бібліяграфія
- González, Damián A.; Ortiz, Manuel; Pérez, Juan Sisinio (2016). La Historia, lost in translation? Actas del XIII Congreso de la Asociación de Historia Contemporánea. Ediciones de la Universidad de Castilla La Mancha. ISBN 978-84-96467-98-9.
- Martínez Bande, José Manuel (2007). Los años críticos: República, conspiración, revolución y alzamiento. Madrid: Encuentro. ISBN 84-306-0487-1.
- Preston, Paul (2013) [2011]. El Holocausto Español. Odio y Exterminio en la Guerra Civil y después. Barcelona: Debolsillo.
- Romero Salvadó, Francisco J. (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War. Scarecrow Press. ISBN 978-0-8108-8009-2.
- Sus, Arturo (1984). Historia de las Fuerzas armadas III. Organización de las Fuerzas Armadas. Historia de los Regimientos. Industrias de armamento. Periodismo militar. Servicios históricos y archivos. Servicio geográfico. Barcelona: Editorial Palafox.