Антанін Новатны
Antonín Novotný
Сцяг Прэзідэнт Чэхаславакіі
19 лістапада 1957 22 сакавіка 1968
Кіраўнік урада Вільям Шыракі
Ёсеф Ленарт
Папярэднік Антанін Запатацкі
Вільям Шыракі (в. а.)
Пераемнік Ёсеф Ленарт (в. а.)
Людвік Свобада
Сцяг Першы сакратар ЦК КПЧ
14 сакавіка 1953 5 студзеня 1968
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Аляксандр Дубчак

Нараджэнне 10 снежня 1904(1904-12-10)[1][2][…]
Смерць 28 студзеня 1975(1975-01-28)[2][5][…] (70 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Бажэна Новатна[d]
Дзеці сын Антанін (1930-1992)
Грамадзянства ЧССР
Веравызнанне атэіст
Партыя
Дзейнасць палітык, журналіст, публіцыст, пісьменнік, камуніст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера журналістыка[7], публіцыстыка[7], палітыка[7] і літаратура[7]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́нтанін Но́ватны (чэшск.: Antonín Novotný, 10 снежня 1904, Летняны, цяпер Прага — 28 студзеня 1975, Прага) — чэшскі і славацкі палітычны дзеяч, прэзідэнт Чэхаславакіі ў 19571968, 1-ы сакратар ЦК КПЧ у 19531968 гадах.

Біяграфія

Паходзіў з беднай сям’і. У 1921 годзе ўступіў у кампартыю Чэхаславакіі. У час Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у падпольнай дзейнасці КПЧ, у 19411945 гадах зняволены ў канцлагеры Маўтгаўзен.

У 19451951 гадах 1-ы сакратар Пражскага гаркама КПЧ. У 19461968 гадах член ЦК КПЧ. З 1951 года член Прэзідыума ЦК КПЧ, а з 1953 — 1-ы сакратар ЦК КПЧ. Пасля смерці К. Готвальда, аднак, пасада 1-га сакратара на некаторы час страціла палітычнае значэнне, і Новатны лічыўся 2-м чалавекам у Чэхаславакіі пасля прэзідэнта А. Запатацкага. Быўшы па натуры кансерватарам, быў вымушаны праводзіць меры па змякчэнні рэжыму, пабудаванага па сталінскай мадэлі, асабліва ў эканамічнай сферы. У 1960 годзе абвясціў шырокую амністыю палітвязням, і адначасова заявіў пра «канчатковую пабудову сацыялізму» ў Чэхаславакіі, у сувязі з чым краіна была пераназвана ў ЧССР.

Меў дачыненне да рэпрэсій 1950-х, таму зацягваў рэабілітацыю некаторых рэпрэсаваных палітычных дзеячаў. У 1967 годзе быў раскрытыкаваны з боку пісьменнікаў і студэнтаў за зацягванне перагляду такіх палітычных працэсаў мінулых гадоў, як справы Сланскага, за непаслядоўнае правядзенне эканамічнай рэформы. Разгон дэманстрацый і сходаў, нежаданне змяняць аўтакратычны стыль кіравання, ігнараванне патрабаванняў славакаў пра ўвядзенне федэратыўнага ладу дзяржавы прывялі да ўзнікнення «антыноватаўскай» апазіцыі ў ЦК КПЧ. З кастрычніка 1967 па студзень 1968 з перапынкамі праходзіў пленум, асноўным пытаннем якога была законнасць сумяшчэння дзвюх і больш пасад. 4 студзеня 1968 года Новатны быў зняты з пасады першага сакратара ЦК КПЧ. Новым 1-м сакратаром ЦК КПЧ 5 студзеня быў абраны А. Дубчак.[8]

Застаючыся прэзідэнтам ЧССР і членам ЦК КПЧ, Новатны прадстаўляў кансерватыўную большасць партыі і імкнуўся перашкаджаць правядзенню рэформ. Спробы выклікаць сярод рабочых негатыўнае стаўленне да «буржуазных» рэформ не ўвянчаліся поспехам. Дзеячы культуры і моладзь, якія бачылі ў яго асобе галоўную перашкоду на шляху да дэмакратызацыі, патрабавалі яго адстаўкі. 28 сакавіка 1968 падаў у адстаўку з усіх пасад. Новым прэзідэнтам ЧССР стаў Л. Свобада. Адстаўка Новатнага стала пачаткам Пражскай вясны[9].

Зноскі

  1. birth registry
  2. 1 2 Antonín Novotný // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 2 лютага 2023.
  4. Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
  5. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  6. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  7. 1 2 3 4 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  8. Пихоя Р. Г. Чехословакия, 1968 год. Взгляд из Москвы. По документам ЦК КПСС//Новая и новейшая история-1994-№ 6-СС.3-20
  9. Мусатов В. Россия и Восточная Европа: связь времен. — М.: Издательство ЛКИ, 2008

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.