Антанін Запатацкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Antonín Zápotocký | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Клемент Готвальд | ||||||
Папярэднік | Клемент Готвальд | ||||||
Пераемнік | Вільям Шыракі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Клемент Готвальд | ||||||
Пераемнік | Вільям Шыракі (в. а.) Антанін Новатны |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Богуміл Ілек | ||||||
Пераемнік | Богуміл Ілек | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 снежня 1884 Закаланы каля Кладна Чэхія |
||||||
Смерць |
13 лістапада 1957 (72 гады) Прага |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Ladislav Zápotocký[d] | ||||||
Жонка | (з 1910 г.) Марыя Запатацкая (1890-1981) | ||||||
Дзеці | Марыя (1911-?), Іржына (1912-1957) | ||||||
Партыя |
1) ЧСДРП (1900—1921), 2) КПЧ (1921—1957) |
||||||
Дзейнасць | пісьменнік, палітык, прафсаюзны дзеяч, Kapo, паэт | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́нтанін За́патацкі, (чэшск.: Antonín Zápotocký; 19 снежня 1884 года, Закаланы каля Кладна — 13 лістапада 1957 года, Прага) — чэхаславацкі дзяржаўны дзеяч, камуніст. Займаў пасады прэм'ер-міністра Чэхаславакіі ў 1948—1953 і Прэзідэнта Чэхаславакіі ў 1953—1957 гадах.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і чэшскага сацыял-дэмакрата Ладзіслава Запатацкага (1852—1916). У 1900—1921 з'яўляўся членам Чэхаславацкай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (ЧСДРП), прыхільнік левага крыла. У 1921 быў адным з заснавальнікаў (нароўні з К. Готвальдам) Камуністычнай партыі Чэхаславакіі, абраны членам яе ЦК. У 1922—1929 займаў пасаду сакратарачы ЦК партыі. Член Палітбюро (з 1954 Прэзідыума) ЦК КПЧ у 1929—1939 і з 1945. Кандыдат у члены Выканкама Камінтэрна з 1935 (у 1928—1937 член Выканкама Прафінтэрна).
Падчас Другой сусветнай вайны быў арыштаваны і накіраваны ў лагер Заксенгаўзен, дзе займаў пасаду капа. Пасля вайны ўрад Нідэрландаў патрабаваў выдачы Запатацкага па абвінавачванні ў саўдзеле ў смерці некаторых зняволеных[2].
У паваеннай Чэхаславакіі разам з 1-м сакратаром ЦК КПЧ Клементам Готвальдам праводзіў рэпрэсіі і паказальныя працэсы (у прыватнасці, над Рудальфа Сланскага, у арышце якога ён прыняў непасрэдны ўдзел, і іншымі дзеячамі камуністычнага руху). Пасля смерці Готвальда заняў пасаду прэзідэнта краіны. Пры ім быў працягнуты жорсткі курс Готвальда, поўнай рэабілітацыі рэпрэсаваных не адбылося, працягваліся новыя рэпрэсіі (у прыватнасці, у 1954 годзе быў асуджаны Густаў Гусак), хоць рэжым Запатацкага адрозніваўся адмовай ад паказальных працэсаў. Выступаў супраць фарсіраванага курсу на калектывізацыю, за прыярытэт дзяржаўных органаў над партыйнымі з-за чаго меў рознагалоссі з Антанінам Новатным. У рамане чэшскага пісьменніка Яна Козака «Гняздо Бусла» апісваецца радасная рэакцыя славацкіх сялян на прамову Запатацкага ад 2 жніўня 1953 года: «Пан прэзідэнт дазволіў нам гаспадарыць як мы жадаем».
Пры Запатацкім Чэхаславакія заключыла ў 1955 годзе дагавор з Егіптам аб пастаўках зброі (т.зв. «пражская здзелка»), што аздначыла пачатак збліжэння арабскага свету з сацыялістычным лагерам. Прага таксама паставіла ў 1954 годзе зброю рэжыму гватэмальскага прэзідэнта Арбенса, што паслужыла нагодай да ўмяшання ЗША ва ўнутраныя справы Гватэмалы.
Творчасць
Аўтар раманаў з гісторыі чэшскага рабочага руху: «Устануць новыя байцы», «Бурны 1905 год», «Чырвоная паланіца над Кладнам», «Світанак».[3]
Узнагароды
- Кавалер трох ордэнаў Будаўніцтва сацыялістычнай Радзімы (1953, 1954, 1955)[4].
Спасылкі
- Запотоцкий Антонин (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Большой энциклопедический словарь
- Советская историческая энциклопедия
Зноскі
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ BBCCzech.com
- ↑ Біяграфія на сайце Прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі
- ↑ Спіс кавалераў ордэна Клемента Готвальда Архівавана 22 жніўня 2016.