Антаніна Морава
Сцяг Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
25 верасня 2001 5 мая 2006
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын
Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Пераемнік Уладзімір Патупчык

Нараджэнне 27 ліпеня 1950(1950-07-27) (73 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Узнагароды

Антані́на Пятроўна Морава (нар. 27 ліпеня 1950, с. Грачанае Катоўскага раёна Валгаградскай вобласці, РСФСР) — беларуская дзяржаўная дзяячка, міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (2001—2006), доктар эканамічных навук, прафесар.

Біяграфія

У 1971 годзе з адзнакай скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. У 1975 годзе, скончыўшы аспірантуру Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР, абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Палітычная эканомія». У 2002 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Метадалогія пераходу да рынкавай мадэлі сацыяльнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь».

У 1974—1980 гадах і ў 1984—1994 гадах працавала ў Інстытуце эканомікі АН Беларусі (з 1989 года — загадчыкам сектара, з 1992 года — загадчыкам аддзела эканамічных заканамернасцяў). У 1980—1984 гадах працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана Беларусі (з 1981 года — загадчыкам сектара).

У 1981—1982 гадах прайшла навучанне ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі інфармацыйных работнікаў ДКНТ СССР па спецыяльнасці «Аналітыка, статыстычная апрацоўка крыніц інфармацыі і падрыхтоўка інфармацыйных выданняў». Скончыла Інстытут эканамічнага развіцця Сусветнага банка па спецыяльнасці «Макраэканоміка» (1993). Па праблемах сацыяльнай палітыкі праходзіла стажыроўку ў Італіі (1995—1996 гады), ЗША (1998), Венгрыі (2000), Швецыі (2007).

У 1994 годзе прызначана намеснікам кіраўніка групы саветнікаў Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 1995 годзе пераведзена на пасаду саветніка-кансультанта Аналітычнага цэнтра Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 1997 года працавала начальнікам эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

25 верасня 2001 года прызначана Міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь[1], дзе працавала па 5 мая 2006 года[2].

З 2006 года — намеснік дырэктара Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Абіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання ад г. Мінска, з’яўлялася старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю, намеснікам старшыні Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, членам Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД па сацыяльнай палітыцы і правах чалавека, кіраўніком дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у парламенцкай структуры Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы, членам дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Навуковая дзейнасць

Аўтар звыш 200 навуковых прац і артыкулаў. Асноўныя навуковыя інтарэсы: сацыяльная палітыка, працоўныя адносіны, рынак працы, эканамічныя заканамернасці, макраэканамічны аналіз.

Працы

  • Характер, структура и факторы формирования экономических отношений. Мн., 1992.
  • Социальная политика в сфере трудовых отношений. Мн., 2000.
  • Политико-экономические проблемы становления социально ориентированной экономики Беларуси (у сааўт.)
  • Организация заработной платы: опыт, проблемы, рекомендации. Мн., 2002 (у сааўт.)
  • Рыночная модель социальной политики в Республике Беларусь: проблемы и направления перехода // Проблемы управления. 2002 год. — № 3-4.
  • Социальная защита населения // Республика Беларусь. Энциклопедия. Т. 1. Мн., 2005.
  • Социальная политика государства // Макроэкономика. Учебное пособие. — Мн., 2006.
  • Мировая экономика: итоги 2006 года и перспективы развития // Проблемы управления. 2007 год. — № 23.

Узнагароды

  • Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
  • Ордэн Францыска Скарыны,
  • медаль «За працоўныя заслугі»,
  • ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі,
  • две ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь,
  • грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
  • грамата Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных дзяржаў,
  • юбілейныя медалі.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.