Антаніна Лаўрэнцьеўна Леановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 студзеня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 2020[1] (91 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, вучоная |
Навуковая сфера | неўрапаталогія[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1968) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Антаніна Лаўрэнцьеўна Леано́віч[2] (15 студзеня 1929, Барысаў, Мінская вобласць — 22 мая 2020[3]) — беларускі неўрапатолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія
У 1946 годзе скончыла сярэднюю школу, у 1951 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут, лячэбны факультэт.
З 1951 па 1954 год працавала ардынатарам 2-й клінічнай бальніцы Мінска, а з 1954 па 1961 гады — Навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага інстытута неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі.
У студзені 1961 года абрана на пасаду асістэнта кафедры неўрапатолагі Беларускага дзяржаўнага інстытута удасканалення ўрачоў (сучасная БелМАПА), у кастрычніку 1968 года — дацэнта гэтай жа кафедры. У чэрвені 1973 года абрана загадчыцай кафедры неўрапатолагі БелДІУУ, дзе прапрацавала да 1992 года.
Навуковая дзейнасць
Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Клінічныя асаблівасці рассеянага склерозу ў сувязі з сералагічнымі і алергічнымі рэакцыямі» абараніла ў 1961 годзе; доктарскую «Да дыферэнцыяльнай дыягностыкі і патагенезу некаторых дэміалінізаваных захворванняў нервовай сістэмы» — у 1968 годзе
Апублікавала больш за 160 навуковых прац і 8 манаграфій, якія прысвечаны рассеянаму склерозу, лейкаэнцефалітам, інфекцыйна-алергічнаму энцэфаліту, полірадыкуланеўрытам і інш.
Зноскі
Літаратура
- Леановіч Антаніна Лаўрэнцьеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 170. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
- Антонина Лаврентьевна Леонович — первая женщина-профессор по неврологии в Республике Беларусь // Журнал «Здравоохранение», № 1 (январь) 2017. (руск.)
- Антонина Лаврентьевна Леонович (К 90-летию со дня рождения) // Журнал «Здравоохранение», № 2 (февраль) 2019. (руск.)
- Известные земляки // ГУК Борисовская центральная районная библиотека имени И. Х. Колодеева(недаступная спасылка) (руск.)