Антанас Туменас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Antanas Tumėnas | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандрас Стульгінскіс | ||||||
Папярэднік | Эрнястас Галванаўскас | ||||||
Пераемнік | Вітаўтас Пятруліс | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандрас Стульгінскіс | ||||||
Кіраўнік урада | Эрнястас Галванаўскас | ||||||
Папярэднік | Ляонас Бістрас | ||||||
Пераемнік | Юсцінас Стаўгайціс | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандрас Стульгінскіс | ||||||
Кіраўнік урада | Эрнястас Галванаўскас Вітаўтас Пятруліс |
||||||
Папярэднік | Вінцас Каробліс | ||||||
Пераемнік | Вінцас Каробліс | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 мая 1880 |
||||||
Смерць |
8 лютага 1946 (65 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | суддзя, палітык, выкладчык універсітэта, адвакат | ||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антанас Туменас (літ.: Antanas Tumėnas; 13 мая 1880, в. Куркліечэй, Ракішская воласць, Новааляксандраўскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Южынтайская сянюнія, Рокішкіскі раён, Панявежыскі павет, Літва) — 8 лютага 1946, Бахманінг, Вельс-Ланд, Верхняя Аўстрыя, Аўстрыя) — літоўскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, юрыст, прэм'ер-міністр Літоўскай Рэспублікі (1924—1925).
Біяграфія
Біёграфы Антанаса Туменаса згадваюць, што ён быў замкнёным, чулым дзіцём, а таксама заікаўся. Скончыўшы юрыдычны факультэт, ён часткова пераадолеў гэты недахоп. Праўда, тэмп прамовы і вялікія паўзы заставаліся на ўсё жыццё, але гэта не перашкодзіла яму стаць добрым юрыстам, выкладаць ва ўніверсітэце, займацца грамадскай дзейнасцю і паднімацца на палітычныя лесвіцы.
У 1900 годзе скончыў Другую Віленскую мужчынскую гімназію і паступіў ў Імператарскі Варшаўскі універсітэт на архітэктарны факультэт, аднак затым перайшоў на юрыдычны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, які скончыў ў 1909 годзе. Пасля сканчэння ўніверсітэта, Антанас Тумена некалькі месяцаў працаваў памочнікам юрыста Пятра Леона, а вясной 1910 года паступіў на службу памочнікам прысяжнага паверанага Ковенскага акружнога суда ў Новааляксандраўске. Сумесна з урачом Дамінікам Буконтасам было ўведзена набажэнства на літоўскай мове ў касцёле Новааляксандраўска, было створана Таварыства драмы, музыкі, песні і літаратуры[1].
У 1915 годзе, з пачатка Першай сусветнай вайны, як прадстаўнік Літоўскага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны эвакуіраваны ў Варонеж. Прымаў удзел ва Усерасійскім літоўскім Сейме (9—16 чэрвеня 1917 года). Стаў адным з заснавальнікаў Літоўскай хрысціянска-дэмакратычнай партыі. У 1918 годзе вярнуўся на радзіму, дзе заснаваў Зарасайскую прагімназію Солнца. У 1919 годзе, падчас наступлення Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі РСФСР, Антанас Тумена пераехаў у Вільню, дзе быў арыштаваны. Змяшчаўся ў турмах Вільні, Даўгаўпілса і Смаленска[2].
Быў абраны ад 6-й Утэнскай выбарчай акругі дэпутатам Устаноўчага Сейма Літвы, і ўзначаліў камісію па распрацоўцы Канстытуцыі. Выступаючы на адным з паседжанняў у Сейме, ён адзначае, што камісія «не знайшла канстытуцыйнага закона іншых дзяржаў, які мог бы дапамагчы закласці асновы яе працы»[3].
Член Малога Сейма (22 кастрычніка 1920 — 17 студзеня 1921 гг.). Дэпутат Першага і Другога Сейма (1922—1926 гг.). З 10 мая па 10 ліпеня 1923 года займаў пасаду старшыні Сейма. З 1922 года — дацэнт Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. Займаўся юрыдычнай практыкай.
З 29 чэрвеня 1923 па 4 лютага 1925 гадоў займаў пасаду міністра юстыцыі ў трох ўрадах (Эрнястаса Галванаўскаса, сваім і Вітаўтаса Пятруліса). Пасля перавароту 17 снежня 1926 года арганізаваў апазіцыйную дзейнасць хрысціянскіх дэмакратаў: у 1927—1936 гадах старшыня Каталіцкага цэнтра дзеянняў, галоўны рэдактар «Нашай газеты» (1928—1929).
Падчас нямецкай акупацыі Літвы — прафесар Вільнюскага ўніверсітэта. За ўдзел у дзейнасці падпольнага Вярхоўнага камітэта вызвалення Літвы арыштаваны ў 1943 годзе нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, пазней, у сувязі са станам здароўя, вызвалены. Эміграваў з немцамі, пасля пасяліўся ў Аўстрыі, дзе і памёр.
1 жніўня 1992 года, на месцы разбуранай у часы Вялікай Айчыннай вайны сядзібы, быў усталяваны мемарыяльны камень.
Літаратура
- Antanas Tumėnas // Trumpos Steigiamojo Seimo narių biografijos su atvaizdais. — [Klaipėda]: išleido Seimo kanceliarija, 1924. — 71 p.: portr. — P. 64.
- Tumėnas Antanas // Lietuvių enciklopedija / [redakcija: V. Biržiška – vyriausias redaktorius [et al.]; redakcinė komisija: J. Balkūnas [et al.]. T. 31: Teleskopas – Tūbinės / [redagavo J. Puzinas]. — Boston, Mass.: Lietuvių enciklopedijos leidykla, 1964. — 544 p.: iliustr., portr. — P. 35—36.
- Blažytė-Baužienė, D. Tumėnas Antanas // Lietuvos Respublikos ministrai pirmininkai (1918—1940) / Lietuvos istorijos institutas; [sudarytojas R. Čepas]. — Vilnius: Alma littera, 1997. — 478, [1] p.: iliustr. — P. 261—282. — ISBN 9986-02-379-3.
- Blažytė-Baužienė D. Tumėnas Antanas// Lietuvos steigiamojo seimo (1920—1922 metų) narių biografinis žodynas / Lituanistikos tradicijų ir paveldo įprasminimo komisija, Vilniaus pedagoginis universitetas; [sudarytojai A. Ragauskas, M. Tamošaitis; redakcinė kolegija: D. Blažytė-Baužienė [et al.]. — Vilnius: Vilniaus pedagoginio universiteto leidykla, 2006. — 553, [1] p.: iliustr., faks., portr. — P. 397—401. — (Didysis Lietuvos parlamentarų biografinis žodynas). — ISBN 978-9955-20-146-5.
Зноскі
- ↑ Antanas Tumėnas (літ.). Lietuvos Respublikos Seimas (15 лістапада 2012). Праверана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ Banevičius, A. 111 Lietuvos valstybės 1918–1940 politikos veikėjų: enciklopedinis žinynas / Algirdas Banevičius. — Vilnius: Knyga, 1991. — 175, [2] p., [56] portr. lap. — P. 146. — ISBN 5-89942-585-7.
- ↑ Steigiamojo Seimo darbai: [posėdžių stenogramos]. — Kaunas: St.[eigiamojo] Seimo sekretoriatas, 1920.