Ансамбль (фр.: ensemble — сукупнасць, стройнае цэлае).
- Ансамбль — узгодненасць, адзінства частак, якія ўтвараюць штосьці цэлае. Напрыклад, камплект адзежы з некалькіх прадметаў; некалькі будынкаў, вытрыманых у адзіным стылі (архітэктурны ансамбль) і г.д.
- Архітэктурны ансамбль — гарманічнае адзінства прасторавай кампазіцыі будынкаў, інжынерных збудаванняў, манументальнага жывапісу, скульптуры і зялёных насаджэнняў. Гл. таксама палацава-паркавы ансамбль.
- Мастацкі ансамбль — мастацкая ўзгодненасць, складнасць выканання (драматычнага, музычнага і г.д.)
- Музычны ансамбль — група артыстаў, якая складае адзіны мастацкі калектыў.
- Статыстычны ансамбль у фізіцы — набор разнастайных станаў дадзенай фізічнай сістэмы, якія адпавядаюць вызначаным крытэрыям. Гл. таксама мікракананічны ансамбль, кананічны ансамбль, вялікі кананічны ансамбль.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.