Анры Поль Картан (фр.: Henri Paul Cartan; 8 ліпеня 1904, Нансі, Францыя — 13 жніўня 2008, Парыж), сын Элі Картана, гэтак жа як і бацька, быў уплывовым французскім матэматыкам.
Скончыў Вышэйшую нармальную школу, дзе ён быў вучнем П. Мантэля. Асноўныя працы ў галіне гамалагічнай алгебры (яго сумесная з С. Эйленбергам кніга стала знакамітай), алгебраічнай тапалогіі, тэорыі функцый камплекснага пераменнага, і агульнай тапалогіі (тэорыя фільтраў, якая абагульніла паняцце ліміта).
Сярод яго вучняў найбольш вядомыя Жан-П’ер Сер і Рэнэ Том.
Лаўрэат прэміі Вольфа (1980). З’яўляўся членам Французскай акадэміі навук, замежным членам Лонданскага каралеўскага таварыства, Расійскай акадэміі навук, Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Дацкай і Шведскай каралеўскіх АН, Польскай АН, Фінскай акадэміі навукі і літаратуры, ганаровым членам Нямецкага матэматычнага таварыства.
Быў адным з заснавальнікаў групы Бурбакі і найбольш актыўных яго ўдзельнікаў.
Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Henri Paul Cartan // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ http://golem.ph.utexas.edu/category/2008/08/henri_cartan_july_8_1904_augus.html
- ↑ https://archives.eui.eu/en/isaar/103 Праверана 13 красавіка 2020.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- 1 2 3 4 5 6 7 MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ https://mathshistory.st-andrews.ac.uk/Biographies/Lyra/
- ↑ http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=CARTAN,%20Henri%20 Праверана 26 сакавіка 2019.