Анж Жак Габрыэль | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1698 |
Месца нараджэння | Парыж |
Дата смерці | 4 студзеня 1782 (83 гады) |
Месца смерці | Парыж |
Грамадзянства | Францыя |
Бацька | Jacques Gabriel[d] |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Парыж[1] |
Уплыў на | Nicolas Marie Potain[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анж Жак Габрыэль (фр.: Ange-Jacques Gabriel; 23 кастрычніка 1698, Парыж — 4 студзеня 1782, Парыж) — французскі архітэктар, меў чын Першага каралеўскага архітэктара.
Біяграфія
Вучыўся ў свайго бацькі Жака Габрыэля V, архітэктара асабняка Пейрана дэ Мора (Peyrenc de Moras) (цяпер Музей Радэна), і ўнук архітэктара Жака IV Габрыэля. З 1742 першы архітэктар караля і прэзідэнт Акадэміі архітэктуры. Адзін з заснавальнікаў класіцызму XVIII стагоддзя.
Габрыэль ў Версалі
У сваіх працах у Версалі (рэканструкцыя інтэр'ераў палаца і перабудова яго паўночнага крыла, названага пасля крылом Габрыэля, 1735-74; палацавы тэатр, 1763-70) Габрыэль супрацьпаставіў падкрэсленай рэпрэзентатыўнасці архітэктуры XVII стагоддзя і дэкору ракако рацыянальнасць планіроўкі, лагічную яснасць, прастату і выразнасць форм, вытанчанасць стрыманага аздаблення. Гарманічны, вытанчаны па прапорцыях Малы Трыянон (1762-64), пабудаваны Габрыэлем ў парку Версаля, азначаў пераход ад арыстакратычнага палаца да інтымнага асабняка.
Габрыэль ў Парыжы
Звязаная з гарадскімі магістралямі планіроўка і адкрытая да Сены забудова плошчы Людовіка XV (цяпер плошча Згоды) у Парыжы (1753-75) з'явілася важным этапам у асэнсаванні архітэктурнага ансамбля як арганічнай часткі прасторавай кампазіцыі горада. Ваенную школу будаваў у 1751-75 гады.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 15 кастрычніка 2022.
Літаратура
- Gromort G., Jacques-Ange Gabriel, sa vie, son oeuvre, P. 1933.