Анежскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1929 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анежскі раён (руск.: Оне́жский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Анега, які з’яўляецца горадам абласнога значэння, не ўваходзіць у раён, але з’яўляецца складовай часткай аднайменнага муніцыпальнага раёна.
Анежскі раён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Архангельскай вобласці, займае ўсходнюю частку ўзбярэжжа Анежскай губы Белага мора. На паўночным усходзе раён мяжуе з Прыморскім раёнам, на поўдні і паўднёвым усходзе з Плясецкім раёнам, на захадзе з Рэспублікай Карэлія. Большасць рэк раёна (Анега, Унежма, Німеньга, Таміца, Кушарэка, Кянда, Пекельніца, Сыўтуга, Ніжняя Рачова, Верхняя Цёлза і інш.) адносіцца да басейна Паўночнага Ледавітага акіяна, а Ілекса з прытокамі — да басейна Атлантычнага акіяна.
Заўвагі
- 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.