Вокладка андэграўнднага часопіса OZ, no. 31

Андэграўнд або андэрграўнд (англ. underground літар. падполле) — шэраг мастацкіх кірункаў у сучасным мастацтве (у музыцы, літаратуры, кіно, выяўленчым мастацтве і інш.), якія супрацьпастаўлялі сябе масавай культуры, мэйнстрыму.

Для андэграўнду характэрныя разрыў з пануючай ідэалогіяй, ігнараванне стылістычных і моўных абмежаванняў, адмова ад агульнапрынятых каштоўнасцей, норм, ад сацыяльных і мастацкіх традыцый, нярэдка эпатаж публікі, бунтарства. Як правіла, такія творы альбо выдаюцца нелегальна, альбо пішуцца «у стол», гэта значыць без надзеі на публікацыю. Аднак з цягам часу забароны слабеюць або здымаюцца, у гэтым выпадку твор прыходзіць да чытача, хоць і з пэўнай затрымкай. Таксама тэрмінам андэграўнд вельмі часта пазначаюць агульныя кірункі ў музыцы, якая не падтрымлівае класічныя шляхі.

Тэрмін пачаў ужывацца ў другой палове XX стагоддзя, па стаўленні:

У сучасным свеце інфармацыйных тэхналогій з'яўляецца вялікае мноства рухаў і супольнасцей, якія можна аднесці да андэграўнду.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.