Андрэ Львоф | |
---|---|
фр.: André Lwoff | |
![]() | |
Дата нараджэння | 8 мая 1902[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 30 верасня 1994[1][2][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Маргерэт Львоф[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, вірусолаг, урач, даследчык, батанік |
Навуковая сфера | мікрабіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() медаль Левенгука (1960) медаль Левенгука (1960) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (24 красавіка 1958) |
![]() |
Андрэ Мішэль Львоф (фр.: André Michel Lwoff; 8 мая 1902 — 30 верасня 1994) — французскі генетык і мікрабіёлаг. Член Французскай АН (1977), Нацыянальнай АН ЗША, Лонданскага каралеўскага таварыства. Прэзідэнт міжнароднай асацыяцыі мікрабіялагічных таварыстваў (1962-70).
Біяграфія
Скончыў Парыжскі ўніверсітэт у 1921 годзе. З 1921 года ў Пастэраўскім інстытуце ў Парыжы, з 1959 года прафесар Парыжскага ўніверсітэта, з 1969 года дырэктар Нацыянальнага інстытута даследаванняў раку. Навуковыя працы па роставых фактарах мікробаў, фізіялогіі вірусаў, індукцыі і рэпрэсіі ферментаў. Даказаў (разам з А. Гутман) спадчынную прыроду лізагеніі, адкрыў здольнасць ультрафіялетавых прамянёў індуцыраваць развіццё прафага; зрабіў уклад у вучэнне аб латэнтных вірусных інфекцыях. Яго даследаванні пакладзены ў аснову тэорыі рэгулявання сінтэзу бялку. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1965) (разам з Ф. Жакобам і Ж. Мано).
Зноскі
- 1 2 André Lwoff // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
Літаратура
- Львоў Андрэ Мішэль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 388. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).