Андрэян Дзмітрыевіч Захараў | |
---|---|
руск.: Захаров, Андреян Дмитриевич | |
| |
Дата нараджэння | 8 (19) жніўня 1761 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 жніўня (8 верасня) 1811 (50 гадоў) ці 8 верасня 1811[2][3] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Санкт-Пецярбург, Гатчына, Ніжні Ноўгарад |
Архітэктурны стыль | ампір |
Найважнейшыя пабудовы | Адміралцейства ў Санкт-Пецярбургу |
Горадабудаўнічыя праекты | Праект забудовы Васільеўскаа вострава |
Уплыў на | Аўраам Іванавіч Мельнікаў |
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэян (Адрыян) Дзмітрыевіч Захараў (8 (19) жніўня 1761 — 27 жніўня (8 верасня) 1811, Санкт-Пецярбург) — рускі архітэктар, прадстаўнік стылю ампір. Стваральнік комплексу будынкаў Адміралцейства ў Санкт-Пецярбургу.
Біяграфія
Нарадзіўся 8 жніўня 1761 года ў сям’і дробнага служачага Адміралцейств-калегіі. У раннім узросце быў аддадзены бацькам у мастацкае вучылішча пры пецярбургскай Акадэміі Майстэрстваў, дзе правучыўся да 1782 года. Яго настаўнікамі былі А. П. Какорынаў, І. Я. Староў і Ю. М. Фельтэн. У 1778 году Андрэян Захараў атрымаў сярэбраны медаль за праект загараднага дома, у 1780 — Вялікую сярэбраны медаль за «архітэктурную кампазіцыю, якая прадстаўляе дом прынцаў». Пры заканчэнні вучылішча атрымаў вялікі залаты медаль і права на пенсіянерскую паездку за мяжу для працягу адукацыі. Працягваў вучыцца ў Парыжы з 1782 па 1786 у Ж. Ф. Шальгрэна.
У 1786 годзе вярнуўся ў Пецярбург і пачаў працаваць выкладчыкам у Акадэміі мастацтваў, адначасова пачаўшы займацца праектаваннем. Праз некаторы час Захарава прызначылі архітэктарам ўсіх недабудаваных будынкаў Акадэміі Майстэрстваў.
У канцы 1799 года ўказам Паўла I Захараў быў прызначаны галоўным архітэктарам Гатчыны, дзе прапрацаваў амаль два гады.
Пасля гэтага ён працаваў у Санкт-Пецярбургу, дасягнуў звання галоўнага архітэктара Марскога ведамства.
З 1787 года Захараў выкладаў у Акадэміі Майстэрстваў, сярод яго вучняў быў архітэктар А. І. Мельнікаў.
З 1794 года Захараў стаў акадэмікам пецярбургскай Акадэміі Майстэрстваў.
Зноскі
- 1 2 Захаров Андреян Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Andrejan Dmitrijewitsch Sacharow // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Andreyan Zakharov // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
Літаратура
- Гримм Г. Г. Архитектор Андреян Захаров. Жизнь и творчество / Г. Г. Гримм. — М.: Гос. Архит. Изд-во Акад. Архит. СССР, 1940. — 68 с. + 106 илл. — (Мастера архитектуры русского классицизма).
- Аркин Д. Захаров и Воронихин. — М.: Госиздат по строительству и архитектуре, 1953. — 78 с.,ил. (Цикл лекций «Мастера русского зодчества»).
- Пилявский В. И. Зодчий Захаров / В. И. Пилявский, Н. Я. Лейбошиц. — Л.: Знание, 1963. — 60 с., ил.
- Шуйский В. К. Андреян Захаров / В. К. Шуйский. — СПб.: Стройиздат, 1995. — 220 с
- Михалова М. Б. Неизвестный автограф А. Д. Захарова // Архитектурное наследство. — № 49 / Под ред. И. А. Бондаренко. — М.: URSS, 2008. — ISBN 978-5-484-01055-4 — С.219—222.
- Родионова Т. Ф. Гатчина: Страницы истории. — 2-е изд., испр. и доп. — Гатчина: Изд. СЦДБ, 2006. — 240 с. — 3000 экз. — ISBN 5-943-31111-4