Андрэй Эдуардавіч Белякоў
альтэрн.: Андрэй Белякоў
Нараджэнне 17 ліпеня 1976(1976-07-17)[1] (47 гадоў)
Імя пры нараджэнні англ.: Andrei Eduardovich Belyakov
дацк.: Andrej Eduardovitj Beljakov
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Андрэй Эдуардавіч Белякоў (нар. 17 ліпеня 1976, Гомель) — беларускі палітык. Першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Біяграфія

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў выхавальнікам аздараўленчага цэнтра «Крышталь», педагогам-арганізатарам сярэдняй школы № 41 г. Гомеля, першым сакратаром Гомельскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», першым сакратаром Гомельскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», першым сакратаром Гомельскага гарадскога камітэта, першым сакратаром Гомельскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», другім сакратаром Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[2].

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.