Андрэй Уладзіміравіч Дзмітрыеў | |
---|---|
Нараджэнне |
12 мая 1981 (42 гады) |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, грамадскі дзеяч |
Навуковая дзейнасць | |
Навуковая сфера | палітык і грамадскі дзеяч |
Сайт | dzmitryeu.by (руск.) |
Андрэй Уладзіміравіч Дзмітрыеў (нар. 12 мая 1981, Мінск) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч, палітолаг.
Скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Літоўская Рэспубліка), палітолаг. Праходзіў тэрміновую службу ў войску.
У 2015 годзе ўзначальваў ініцыятыўную групу грамадзян па вылучэнні кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах Таццяны Караткевіч.
З верасня 2019 года сустаршыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Гавары праўду». Балатаваўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 2020 года[1]. У выпадку перамогі меркаваў стварыць пераходны ўрад з альтэрнатыўнымі кандыдатамі і правесці цягам года новыя выбары[2]
Жыве ў вёсцы Воўкавічы. Жанаты, мае трох сыноў.
Пад канец 2020 года заняўся стварэннем палітычнай партыі пад назвай «Наша партыя»[3]. Затрыманы 12 жніўня 2021 года[4], вызвалены вечарам таго ж дня.
Зноў быў затрыманы 11 студзеня 2023 года[5]. У красавіку 2023 года Дзмітрыеву прысудзілі 1,5 гады калоніі[6].
У лютым 2023 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Дзмітрыева палітычным зняволеным[7].
Зноскі
- ↑ vybary2020.by Архівавана 5 жніўня 2020.
- ↑ nn.by
- ↑ Андрэй Дзмітрыеў стварае «Нашу партыю»
- ↑ Арышты і ператрусы 12 жніўня: сілавікі затрымалі экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Дзьмітрыева . Радыё Свабода. Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Затрыманы Андрэй Дзмітрыеў. Ён цяпер на Акрэсціна . Новы Час (12 студзеня 2023).
- ↑ Дмитриеву дали год и шесть месяцев колонии (руск.)(недаступная спасылка). Народная Воля (1 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2023. Праверана 7 красавіка 2023.
- ↑ Заява праваабаронцаў аб прызнанні 20 палітычных зняволеных . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (6 лютага 2023).