![]() Андрэй Аршавін | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Андрэй Сяргеевіч Аршавін | |||||||||||||||||||||
Мянушка | Шава, Маленькі цар | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 мая 1981[1][2][…] (42 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 69 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Андрэ́й Сярге́евіч Арша́він (нар. 29 мая 1981, Ленінград) — былы расійскі футбаліст, заслужаны майстар спорту Расіі (2008). Гуляе на пазіцыях другога нападніка, плэймэйкера, атакавалага паўабаронцы. Пры трэнеры Гусе Хідынку стаў адным з асноўных ігракоў нацыянальнай каманды Расіі.
У 2008 годзе пасля чэмпіянату Еўропы 2008 года патрапіў у сімвалічную зборную Еўропы па версіі УЕФА, а 2 снежня, у выніку галасавання на азначэнні найлепшага іграка 2008 года і ўручэнне ўзнагароды «Залаты мяч» па версіі часопіса «France Football», заняў 6-е месца, што з’яўляецца найлепшым вынікам для расійскага футбаліста пасля распаду СССР. Неаднаразова прызнаваўся найлепшым футбалістам Расіі ў розных апытаннях. Паводле апытанняў УЦВГД і «Лявада-Цэнтра», займае 18-е месца ў спісе Топ-100 эліты Расіі за 2008 год.
Футбольная кар’ера
Футболам пачаў займацца з 7 гадоў. Выхаванец СДЮШАР «Змена», трэнеры — Сяргей Гардзееў і Віктар Вінаградаў. За дарослую каманду «Змены» пачаў гуляць у 16 гадоў. З 1999 стаў выступаць за рэзервовы склад ФК «Зеніт». У 19 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе «Зеніта». 2 жніўня 2000 года Юрый Марозаў выпусціў яго на замену замест Андрэя Кобелева ў гасцявым матчы Кубка Інтэртота супраць англійскага «Брэдфарда» (3:0).

З тых часоў згуляў у складзе «Зеніта» 310 афіцыйных матчаў, забіў 71 мяч. Заваяваў з камандай залатую, срэбную і бронзавую медалі чэмпіянату Расіі.
«Арсенал»
За «Арсенал» Аршавін дэбютаваў 21 лютага 2009 года ў хатнім паядынку з «Сандэрлендам» (0:0). У гэтым матчы Андрэй быў прызнаны наведвальнікамі сайту BBC найлепшым іграком.
14 сакавіка 2009 года ў матчы англійскай Прэм’ер-лігі супраць «Блэкберна» на 65-й хвіліне Андрэй забіў свой першы гол за «Арсенал». У першым тайме Аршавін атрымаў пашкоджанне ў выніку сутыкнення з абаронцам «Блэкберна» Андрэ Оерам, з-за чаго ў перапынку яму наклалі восем швоў[3]. Нягледзячы на гэта, Андрэй выйшаў на другі тайм, адкрыў лік сваім галам за «Арсенал» і ізноў быў абраны найлепшым іграком матчу па версіі наведвальнікаў інтэрнэт-партала BBC.
21 красавіка 2009 года забіў 4 галы ў гасцявым матчы англійскай Прэм’ер-лігі супраць «Ліверпула», аформіўшы тым самым свой першы за кар’еру покер. Выніковы лік матчу 4:4.
«Зеніт»
24 лютага 2012 года за дзве хвіліны да закрыцця трансфернага вакна ў Расіі, Аршавін быў аддадзены ў арэнду ў «Зеніт» да канца сезону 2011/12[4]. 27 чэрвеня 2013 года было афіцыйна абвешчана пра трансфер іграка ў «Зеніт»[5]. Калі спачатку пры Лучана Спалеці трывала гуляў у аснове, то новы трэнер Андрэ Вілаш-Боаш стаў часцей пакідаць Аршавіна на лаўцы запасных. Па заканчэнні кантракта ўлетку 2015 года было вырашана яго не падаўжаць, і з 30 чэрвеня Аршавін стаў свабодным агентам.
«Кубань»
13 ліпеня 2015 года афіцыйна стаў іграком краснадарскай «Кубані», падпісаўшы кантракт на 1 год[6]. Згуляўшчы за каманду 9 матчаў, у студзені 2016 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з краснадарцамі[7].
«Кайрат»
18 сакавіка 2016 года пасля доўгі перамоў падпісаў кантракт з казахстанскім «Кайратам» па схеме «1+1»[8]. У складзе «Кайрата» тройчы стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Казахстана, выйграў Кубак Казахстаха. У лістападзе 2018 года стала вядома, што Аршавін па заканчэнні сезону пакідае «Кайрат»[9] і завяршае прафесійную кар’еру.
Выступы за зборную
У зборнай Расіі Аршавін дэбютаваў у 20-гадовым узросце 17 мая 2002 года ў гульні Расія — Беларусь на турніры «Кубак LG» у Маскве, у рамках падрыхтоўкі зборнай Расіі да чэмпіянату свету 2002 года. На працягу наступных двух гадоў ён згуляў за нацыянальную каманду толькі ў двух матчах, у другім з якіх (13 лютага 2003, Румынія — Расія, 2:4) адкрыў лік сваім забітым мячам за зборную. У 2003 годзе Аршавін выступаў у моладзевай зборнай Расіі, згуляў 5 матчаў, забіў 1 гол.
У рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы 2004 года ў Партугаліі Аршавін згуляў свой чацверты матч за зборную (28 красавіка 2004, Нарвегія — Расія, 3:2), але ў заяўку на турнір уключаны не быў. Пасля Еўра-2004 нападнік «Зеніта» стаў стала выклікацца ў каманду і хутка замацаваўся ў яе асноўным складзе. У 2005 і 2006 гадах Аршавін станавіўся найлепшым бамбардзірам зборнай, быў капітан каманды ў 2006—2007 годах. Усяго за зборную Расіі згуляў 41 матч, забіў 15 галоў.
З-за таго, што зборная Расіі не змагла заваяваць права выступу на чэмпіянаце свету 2006 года ў Германіі, першым буйным турнірам, у якім Аршавін змог прыняць удзел у складзе нацыянальнай каманды, стаў чэмпіянат Еўропы 2008 года.
Еўра-2008

На Еўра-2008 27-гадовы Аршавін быў заяўлены пад нумарам 10. З-за дыскваліфікацыі ён не мог прыняць удзел у першых двух матчах. Упершыню на турніры ён выйшаў на поле ў трэцяй сустрэчы, заключнай у групе, супраць Швецыі. У гэтым матчы зборная Расіі перамагла 2:0, вырашыўшы задачу выхаду ў наступны круг, і паказаў добрую гульню. Андрэй Аршавін быў прызнаны найлепшым іграком матчу.
Ён ярка выступіў у чвэрцьфінальным матчы са зборнай Галандыі. У гэтай гульні ён удзельнічаў ва ўсіх трох галах, якія забіла зборная Расіі. Аддаў галявы пас, а трэці гол, які зняў усе пытанні аб пераможцы гэтага чвэрцьфіналу, забіў сам, прыняўшы мяч, укінуты з-за бакавы партнёрам па «Зеніта» Анюковым, добра стукнуў па варотах; мяч злёгку змяніў кірунак руху ад нагі абаронцы, і мінуў паміж нагамі галандскага брамніка ван дэр Сара, што гуляў перадапошні матч за зборную ў кар’еры. Другую гульню запар Аршавін быў прызнаны найлепшым іграком матчу і атрымаў захопленыя водгукі заходніх спецыялістаў і журналістаў, а шэраг вядомых еўрапейскіх клубаў, уключаючы іспанскую «Барселону», выказалі жаданне займець Андрэя ў свой склад[10]. Сам жа футбаліст заявіў, што праводзіў і больш добрыя матчы.
У наступным матчы, сталым апошнім для зборнай Расіі на турніры, Аршавін быў у гульні малапрыкметны. Меркаванні спецыялістаў аб чынніках падзяліліся. Адны палічылі, што Аршавін сам не паказаў сваіх найлепшых якасцей, другія — што справа была ў высокім узроўні абаронцаў іспанскай зборнай і вялікай увазе, якое яны яму надавалі, а трэція адзначылі, што сярэдняя лінія саступіла іспанцам і не змагла забяспечваць Аршавіна мячом[11].
Па выніках турніру патрапіў у сімвалічную зборную Еўра-2008.

Дасягненні
Камандныя
- 2000 — Фіналіст Кубка Інтэртота
- 2001 — Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі
- 2002 — Фіналіст Кубка Расіі
- 2003 — Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі
- 2003 — Уладальнік Кубка Прэм’ер-лігі
- 2007 — Чэмпіён Расіі
- 2008 — Уладальнік Суперкубка Расіі
- 2008 — Уладальнік Кубка УЕФА 2007/2008
- 2008 — Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2008
- 2008 — Уладальнік Суперкубка УЕФА
- 2012 — Чэмпіён Расіі
- 2014 — Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі
- 2015 — Чэмпіён Расіі
- 2016 — Сярэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана
- 2017 — Уладальнік Суперкубка Казахстана
- 2017 — Уладальнік Кубка Казахстана
Асабістыя
- У спісах 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі (7): № 1 (2005, 2006, 2007, 2008); № 2 (2001, 2002, 2004)
- 2001 — Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Расіі па адзнаках газеты «Спорт-Экспрэс»
- 2004 — Найлепшы футбаліст года па выніках апытання чытачоў газеты «Спорт-Экспрэс»
- 2004—2006 — Найлепшы другі нападнік па адзнаках газеты «Спорт-Экспрэс»
- 2006 — Найлепшы футбаліст года па выніках апытання футбалістаў Прэм'ер-лігі газетай «Спорт-Экспрэс»
- 2006 — Найлепшы футбаліст года па выніках апытання журналістаў штотыднёвікам «Футбол»
- 2006 — Найлепшы футбаліст года па версіі Расійскага футбольнага саюза
- 2006 — Найлепшы ігрок чэмпіянату Расіі па ацэнках газеты «Спорт-Экспрэс»
- 2006 — Уладальнік прыза «Лідар нацыянальнай зборнай»
- 2006 — Футбаліст года па версіі тэлеперадачы «Футбол Расіі»
- 2007 — Лаўрэат конкурсу «Зорка» газеты «Спорт-Экспрэс»
- 2008 — Удзельнік Эстафеты Алімпійскага агню ў Санкт-Пецярбургу
- 2008 — Найлепшы ігрок фінальнага матча Кубка УЕФА 2008
- 2008 — Найлепшы ігрок у матчы групавога этапу чэмпіянату Еўропы 2008 Расія — Швецыя (2:0)
- 2008 — Найлепшы ігрок у матчы 1/4 фіналу чэмпіянату Еўропы 2008 Нідэрланды — Расія (1:3)
- 2008 — Патрапіў у сімвалічную зборную Чэмпіянату Еўропы 2008 года па версіі УЕФА.
- 2008 — Патрапіў у спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду «Залаты мяч» па выніках 2008 года.
- 2004—2006 — віцэ-капітан ФК «Зеніт»
- 2005—2006 — найлепшы бамбардзір ФК «Зеніт»
- люты—сакавік 2007 — капітан ФК «Зеніт»
- 2006—2007 — капітан зборнай Расіі
- З 2 лютага 2009 года — ігрок лонданскага «Арсенала»
- 2009 — найлепшы ігрок «Арсенала» ў сакавіку
Узнагароды
Статыстыка выступаў
Клуб | Сезон | Чэмпіянат | Кубак[15] | Еўракубкі | Усяго | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы | ||
Зеніт | 2000 | 10 | 0 | 1 | 1 | 0 | 0 | 3 | 0 | 0 | 14 | 0 | 1 |
2001 | 29 | 4 | 8 | 5 | 1 | 2 | 0 | 0 | 0 | 34 | 5 | 10 | |
2002 | 30 | 4 | 7 | 0 | 0 | 0 | 4 | 2 | 5 | 34 | 6 | 14 | |
2003 | 27 | 5 | 10 | 3 | 0 | 2 | 0 | 0 | 0 | 30 | 5 | 10 | |
2004 | 28 | 6 | 8 | 4 | 2 | 1 | 8 | 4 | 1 | 40 | 12 | 10 | |
2005 | 29 | 9 | 9 | 3 | 0 | 0 | 13 | 5 | 3 | 45 | 14 | 12 | |
2006 | 28 | 7 | 13 | 4 | 0 | 1 | 0 | 0 | 0 | 32 | 7 | 14 | |
2007 | 30 | 10 | 13 | 2 | 1 | 4 | 14 | 4 | 10 | 46 | 15 | 27 | |
2008 | 27 | 6 | 8 | 1 | 1 | 0 | 7 | 0 | 1 | 34 | 7 | 9 | |
За ўвесь час | 238 | 51 | 77 | 26 | 5 | 13 | 46 | 15 | 20 | 312 | 71 | 109 | |
Арсенал | 2008/2009 | 12 | 6 | 7 | 3 | 0 | 2 | 0 | 0 | 0 | 15 | 6 | 9 |
За ўвесь час | 12 | 6 | 7 | 3 | 0 | 2 | 0 | 0 | 0 | 15 | 6 | 9 | |
Клуб | Сезон | Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы |
Дзяцінства
Любоў да футбола Андрэю прывіў бацька, у мінулым нядрэнны ігрок. У дзяцінстве Андрэй, акрамя футбола, захапляўся яшчэ шашкамі і меў па іх юнацкі разрад. Яго настаўнік у секцыі шашак Дому піянераў і школьнікаў Васілеастроўскага раёна ўгаворваў Аршавіна звязаць сваё жыццё з прафесійнай гульнёй у шашкі, у якой ён праракаў свайму вучню вялікую будучыню, але Андрэй упадабаў футбол.[16]
Удзел у палітыцы
Прымаў удзел на выбарах 11 сакавіка 2007 года ў якасці кандыдата ў дэпутаты Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбургу ад партыі «Адзіная Расія», у складзе партыйнага спісу дамогся перамогі, аднак пазней адмовіўся ад мандату[17].
Сям’я
Жонка Юлія, сын Арцём і дачка Яна[18].
Зноскі
- ↑ Andrey Arshavin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ANDREY SERGEEVICH ARSHAVIN // Argentine Soccer Database
- ↑ Arshavin 'desperate' to face Hull in FA Cup Аршавін прагне згуляць з «Халам» у Кубку Англіі
- ↑ За «Зенит» Аршавин заявлен под 29-м номером. championat.com
- ↑ «Зенит» объявил о возвращении Аршавина. Lenta.ru
- ↑ Андрей Аршавин подписал контракт с "Кубанью"
- ↑ Аршавин ушел из «Кубани»
- ↑ "Кайрат" объявил о подписании контракта с Андреем Аршавиным
- ↑ Аршавин покидает «Кайрат»
- ↑ «Барселона» зацікаўленая ў паслугах Аршавіна//«Спорт-Экспрэс», 26 чэрвеня 2008 года
- ↑ Arshavin really is a very special talent Інтэрвію эксперта газеты «The Guardian» па ўсходнееўрапейскім футболе Джонатана Уілсана
- ↑ Аршавін стаў ганаровым грамадзянінам акругі «Пятроўская» Архівавана 21 кастрычніка 2008.
- ↑ Загад аб прысваенні спартыўнага звання «Заслужаны майстар спорту Расіі» Архівавана 30 студзеня 2009.
- ↑ Сайт МУС
- ↑ Таксама лічацца матчы ў Суперкубку
- ↑ Андрэй Аршавін. Акцёр, мадэльер і барацьбіт за справядлівасць(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2008. Праверана 1 ліпеня 2014.
- ↑ Вярбіцкая і Аршавін не пайдуць у парламент Архівавана 28 снежня 2007.
- ↑ Афіцыйны сайт Андрэя Аршавіна(недаступная спасылка)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэй Сяргеевіч Аршавін
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце «Зборная Расіі па футболе» Архівавана 28 ліпеня 2010.
- Неафіцыйны сайт Андрэя Аршавіна
- Андрэй Аршавін у Лентапэдыі