Андрэй Міхайлавіч Сангушка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фёдар Міхайлавіч Чартарыйскі[d] | ||||||
Пераемнік | Богуш Карэцкі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Багданавіч Загароўскі[d] | ||||||
Пераемнік | Алехна Яцкавіч Борзабагаты-Красненскі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Багданавіч Загароўскі[d] | ||||||
Пераемнік | Алехна Яцкавіч Борзабагаты-Красненскі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Багданавіч Загароўскі[d] | ||||||
Пераемнік | Алехна Яцкавіч Борзабагаты-Красненскі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XVI стагоддзе | ||||||
Смерць | 4 кастрычніка 1560[1] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сангушкі | ||||||
Бацька | Міхаіл Аляксандравіч Сангушка[d] | ||||||
Жонка | Багдана Міхайлаўна Мсціслаўская[d] | ||||||
Дзеці | Аляксандр Андрэевіч Сангушка[d], Ганна Андрэеўна Сангушка[d] і Ганна Андрэеўна Сангушка[d][3] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе |
Андрэй Міхайлавіч Сангу́шка (? — 4 кастрычніка 1560) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Прадстаўнік княжацкага роду Сангушкаў герба «Пагоня», сын Міхаіла Аляксандравіча і Ганны Капачэвічаўны (Копач), унук Аляксандра Сангушкавіча. Маршалак гаспадарскі ў 1522—1553, спраўца Кіеўскага ваяводства ў 1540—1542, стараста луцкі ў 1542—1559. У 1508, 1512—1514 удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай, у 1512, 1515 — з татарамі.
Валодаў маёнткамі на Валыні, у Новагародскім ваяводстве (Дзярэчын), Гарадзенскім (Кузніца), Берасцейскім (Кусцін), Кобрынскім паветах.
Сям’я
Быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была з 1511 года Ганна Васілеўна Храптовіч (пам. 1545), дачка старосты ўладзімірскага Васіля Багданавіча Храптовіча, ад шлюбу з якой меў сына і дачку:
- Аляксандр Андрэевіч Сангушка (пам. 1565), князь Кашырскі (1560—1565), маршалак гаспадарскі (1553—1565)
- Ганна Андрэеўна Сангушка (пам. пасля 1546), 1-ы муж Іван Елавіцкі, 2-і муж князь Богуш Фёдаравіч Карэцкі (каля 1510—1576)
У 1546 ажаніўся другі раз з князёўнай Багданай Міхайлаўнай Мсціслаўскай (пам. 1565), дачкой удзельнага князя Міхаіла Іванавіча Мсціслаўскага і Юліяны Іванаўны Мсціслаўскай (каля 1475—1499). Дзеці:
- Ганна Андрэеўна Сангушка (пам. 1580), жонка з 1563 года ваяводы мінскага Мікалая Паўлавіча Сапегі (каля 1545—1599).
Спасылкі
- Сангушкі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- Радавод Сангушкаў Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Леонтій ВОЙТОВИЧ КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ СХІДНОЇ ЄВРОПИ
- ↑ Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. Вольскі — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 70, 77, 97. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
- ↑ Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. Вольскі — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 97. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 86. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6