Андрэй Самуілавіч Гайко | |||
---|---|---|---|
Дата нараджэння | 23 студзеня 1920 | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 26 снежня 1943 (23 гады) | ||
Месца смерці | |||
Месца пахавання | |||
Грамадзянства | |||
Прыналежнасць |
![]() |
||
Гады службы | 1939—1943 | ||
Званне |
Лейтэнант ![]() Лейтэнант |
||
Бітвы/войны | Савецка-фінляндская вайна, Вялікая Айчынная вайна | ||
Узнагароды і званні |
|
Андрэй Самуілавіч Гайко (23 студзеня 1920 — 26 снежня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір узвода 1126-га стралковага палка 334-й стралковай дывізіі 43-й Арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 23 студзеня 1920 года ў с. Карасан, цяпер Акбулакскага раёна Арэнбургскай вобласці, у сям’і селяніна. Рускі.
Пасля заканчэння 5 класаў працаваў трактарыстам. Перад Вялікай Айчыннай вайной пераехаў з бацькамі на станцыю Дангузская, адкуль у 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у савецка-фінскай вайне 1939—1940[1].
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны — у дзеючай арміі. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Ваяваў на Заходнім і 1-м Прыбалтыйскім франтах, удзельнічаў у вызваленні Беларусі. Быў паранены.
Камандзір узвода 1126-га стралковага палка кандыдат у члены ВКП (б) лейтэнант Андрэй Гайко 26 снежня 1943 года[1] ў баі каля вёскі Палёнаўка Лёзненскага раёна[1] (цяпер вёска Задзвінне Віцебскага раёна Віцебскай вобласці) з групай байцоў за 4 гадзіны адбіў 10 контратак праціўніка[1]. У крытычны момант бою супрацьтанкавымі гранатамі знішчыў каля 20 гітлераўцаў, якія яго акружылі, і загінуў.
Пахаваны ў вёсцы Задзвінне, дзе яму усталяваны абеліск.
Узнагароды
Памяць
- Імя Героя носіць вуліца ў пасёлку Акбулак і карасаеўская школа[3]
- У Беларускім рэспубліканскім Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца фатаграфіі і дакументы пра подзвіг Гайко.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Гайко Андрей Самуилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 134. — 737 с.
- ↑ Узнагародны лiст Гайко Андрэя Самойлавіча (руск.)
- ↑ Гайко Андрэй Самойлавіч Архівавана 13 кастрычніка 2014. (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 439. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Спасылкі
- Андрэй Самуілавіч Гайко на сайце «Героі краіны»
- Гайко Андрэй Самойлавіч (руск.)
- Гайко Андрэй Самойлавіч (1920—1943) (руск.)