Андрэй Паўлавіч Худык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
||||||
Папярэднік | Андрэй Каўхута | ||||||
|
|||||||
Губернатар | Уладзімір Краўцоў | ||||||
Папярэднік | Барыс Казялкоў | ||||||
Пераемнік | Мечыслаў Гой | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Аляксандр Астроўскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1959[1] |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык |
Андрэ́й Па́ўлавіч Худык (нар. 1959, сяло Астраўчане Кам'янэць-Падзільскага раёна Хмяльніцкай вобласці, УССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (з 2017 года).
Біяграфія
Працоўны шлях пачынаў на Кам’янэць-Падзільскім цэментным заводзе. Пасля службы ў войску працаваў у гаспадарках Іўеўскага раёна.
У 1999 годзе ўзначаліў Браслаўскі харчовы камбінат у Віцебскай вобласці.
З 2002 года — першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага райвыканкама, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама. З 2004 года — старшыня Лідскага райвыканкама, з 2011 года працаваў намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама. У пачатку 2013 года быў прызначаны старшынём Гродзенскага гарвыканкама.
Да назначэння міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя працаваў намеснікам кіраўніка справамі Прэзідэнта.
14 верасня 2017 года прызначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі[2]. У маі 2018 года заяўляў, што ў Беларусі «пастаўлена задача за два-тры гады значна знізіць плошчы баршчэўніка Сасноўскага», аднак станам на пачатак 2022 года плошчы, занятыя гэтай раслінай, наадварот, павялічыліся[3]. У верасні 2018 года абвясціў, што цягам трох гадоў стаіць задача запусціць прадпрыемства па ўтылізацыі стойкіх арганічных забруджвальнікаў у Чачэрскім раёне; паводле інфармацыі старшыні Чачэрскага райвыканкама, станам на снежань 2022 года будаўнічая гатоўнасць аб’екта складала 95 %[4].