Андрэй Міхайлавіч Самсон | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 1997 (64 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1972) і член-карэспандэнт АН БССР |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі |
Андрэй Міхайлавіч Самсо́н[1] (30 кастрычніка 1932 — 18 студзеня 1997) — вучоны, фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1977).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Давыд-Гарадку (Столінскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь). У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, дзе ў 1973—1996 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыі.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па лазернай фізіцы і оптыцы. Пачынальнік даследавання дынамікі генерацыі лазернага святла ў Беларусі[1]. Распрацаваў тэарэтычныя метады разліку нестацыянарных рэжымаў лазераў і распаўсюджання лазернага выпраменьвання ў нелінейна-аптычных і рассейвальных асяроддзях.
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія БССР 1976 года (разам з Б. І. Сцяпанавым, А. С. Рубанавым і В. П. Грыбкоўскім.
- Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1997 года за цыкл прац «Рэгулярныя і хаатычныя структуры ў квантавай электроніцы і оптыцы» (разам з Л. А. Катомцавай і Н. А. Лойка)[2].
Зноскі
Літаратура
- Савва В. А. Самсон Андрэй Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 141. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Учёный-физик Андрей Михайлович Самсон / Национальная академия наук Беларуси, Институт физики им. Б. И. Степанова, Общественное объединение «Туровское научно-просветительское общество»; [составитель Н. А. Саскевич] — Мн.: Позитив-центр, 2017. (руск.)
Спасылкі
- Андрэй Міхайлавіч Самсон на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Лаўрэаты прэмій 1997 г. // НАНБ
- Ими гордится БГУ — Академики и члены-корреспонденты Архівавана 20 ліпеня 2021. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.