Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 снежня 1979 (44 гады) |
||||||
Бацька | Міхаіл Міхайлавіч Кунцэвіч | ||||||
Жонка | Святлана Кунцэвіч | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | журналіст | ||||||
Месца працы |
Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч (нар. 1979, Бялынічы, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Бялынічах[1]. Бацька Міхаіл Міхайлавіч працаваў шафёрам, маці — поварам. Скончыў сярэднюю школу № 1 у Бялынічах.
У 2002 годзе скончыў журналісцкі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка»). Падчас вучобы на факультэце пазнаёміўся з будучай жонкай Святланай. Па размеркаванні Андрэй і Святлана былі накіраваны ў Бялынічы. Працаваў загадчыкам аддзела лістоў бялыніцкай раёнай газеты «Зара над Друццю», пасля — рэдактарам гэтай газеты.
У 2007 годзе прайшоў перападрыхтоўку на базе Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія».
У 2009—2011 гадах — намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама, у 2011—2013 гадах з’яўляўся першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама — начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы. У 2013—2016 гадах — намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама, У 2016—2017 гадах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама. Са студзеня 2017 года працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
З 19 жніўня 2019 года[2][3] па 5 красавіка 2021 года працаваў намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У Адміністрацыі Прэзідэнта каардынаваў ідэалагічную працу, працу са СМІ і грамадскімі арганізацыямі[4].
5 красавіка 2021 года прызначаны першым намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Хобі
З дзяцінства любіць футбол, заўзее за футбольны клуб «Дняпро»[7]. З пачатку 2023 года ў якасці аматара стаў выступаць у беларускай Другой лізе за бялыніцкую «Друць».
Сям’я
- Жонка — Святлана Кунцэвіч (у дзявоцтве Андрасюк), рэдактар магілёўскага выдавецтва «Талака»[8].
Зноскі
- ↑ Беларускамоўны ідэолаг з Магілёва: пяць фактаў пра Андрэя Кунцэвіча, якога прызначылі ў Адміністрацыю прэзідэнта
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 19 августа 2019 года № 315 «Об А. М. Кунцевиче»
- ↑ Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 27.08.2019.
- ↑ Администрация Президента Республики Беларусь. Национальный центр правовой информации Республики Беларусь
- ↑ Latvia sanctions 101 more Belarus officials
- ↑ The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
- ↑ Андрей Кунцевич будет курировать вопросы идеологии, СМИ, возможно, и социальных сетей. Знакомимся с новым назначенцем Архівавана 31 мая 2021.
- ↑ Журнал «Наша кухня. Выпечка». Издательский дом «Толока»