Андрэй Мікалаевіч Мукавозчык | |
---|---|
руск.: Андрей Николаевич Муковозчик | |
Род дзейнасці | калумніст, прапагандыст |
Дата нараджэння | 1963 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Андрэ́й Мікала́евіч Мукаво́зчык (руск.: Андрей Николаевич Муковозчик; нар. 1963, Новасібірск, Новасібірская вобласць, РСФСР) — беларускі калумніст, прапагандыст[1] рэжыму Лукашэнкі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Новасібірску[2]. Вучыўся ў 95-й сярэдняй школе Мінска[3], быў вызвалены ад вывучэння беларускай мовы[4]. Скончыў фізфак БДУ[2]. Пасля ўніверсітэта тры гады па размеркаванні працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі. Пачынаў пісаць кандыдацкую, але звязаў далейшае жыццё з КВЗ[3].
З 1988 годзе ўдзельнічаў у «Клубе вясёлых і знаходлівых» (КВЗ)[5]. Узначальваў беларускае аб’яднанне КВЗ, быў вядучым перадач КВЗ на Беларускім тэлебачанні[6]. З яго дзейнасцю быў звязаны канфлікт паміж беларускім КВЗ і расійскімі праваўладальнікамі[7][8]. Стварыў і вёў гумарыстычнае тэлешоу «Вот так шоу» на БТ[9].
Пасля 2010 года стаў вядомым як аглядальнік газеты «Советская Белоруссия».
У 2022 годзе прыняты ў праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі (СПБ)[10][11], у 2023 годзе прызначаны кіраваць аддзелам секцыі публіцыстыкі СПБ[12].
Сям’я
Мае двух дзяцей ад першага шлюбу, дачка Марыя і сын Міхаіл жывуць у Злучаных Штатах Амерыкі[4]. Жанаты[5], мае дваіх малых дзяцей ад другога шлюбу[4].
Крытыка
Наша Ніва называе Мукавозчыка «адным з апошніх рэліктаў дзяржаўнай прапаганды ўзору канца 1990—2000-х», калі ў СМІ выступалі з прамовамі-пропаведзямі[13]. Абвінавачваўся ў тым, што ў сваіх публікацыях дазваляў сабе ў агрэсіўнай і прымітыўнай форме абразы і прыніжэнне апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, здзекі з беларускай мовы і беларусаў, мізагіністычныя выказванні[14][15][16][17] і антысеміцкія намёкі[18].
У 2017 годзе актывіст Мікалай Дзядок падаў у суд на газету «Советская Белоруссия», патрабуючы абароны гонару і годнасці, а таксама кампенсацыі маральнай шкоды за выказванні, якія змяшчаліся ў артыкуле аўтарства Мукавозчыка[19].
У ліпені 2020 годзе Марыя Калеснікава падала ў Генеральную пракуратуру, Міністэрства інфармацыі, Цэнтральную выбарчую камісію Беларусі, а таксама ў рэдакцыю газеты «Советская Белоруссия» заяву датычна публікацый Андрэя Мукавозчыка, абвінавачваючы яго ў распальванні сацыяльнай і палітычнай варожасці, ілжывых абвінавачаннях, недапушчальных выказваннях і паклёпе ў дачыненні да праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Паводле Калеснікавай, Мукавозчык у сваіх публікацыях парушыў артыкулы 191, 188 і 189 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[20].
У лістападзе 2020 года дацэнт кафедры медыялогіі журфака БДУ Інга Воюш правяла лінгвістычную экспертызу 200 тэкстаў Мукавозчыка з яго аўтарскай калонкі «Накіпела» ў СБ за летні перыяд таго года, у якіх ён аналізаваў выбарчую кампанію, і даказала, што яго тэксты ёсць прапагандай. Адным з інструментаў, якім актыўна карыстаецца аўтар, стала так званая мова варожасці, ці рыторыка нянавісці (убогія, звар’яцелыя пацукі, здыхлятнікі, зграя інтэлектуальных бамжоў, клоўны навапаказанай рады і да т.п.)[21]. У ліпені 2022 года палітолаг Вольф Рубінчык звярнуў увагу, што ў кнізе Андрэя Мукавозчыка «Революция мокрых штанов» (Мінск, 2021) сфальсіфікаваны цытаты з Уладзіміра Ляхоўскага і Ганны Севярынец; паводле ацэнкі Рубінчыка, кніга, вылучаная на атрыманне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, мае для культуры не нулявую, а адмоўную вартасць[22].
У 2021 годзе Мукавозчыка абвінавацілі ў публікацыі пагроз фізічнай расправы над палітычнымі ўцекачамі і актывістамі Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой[23].
У красавіку 2023 года Мукавозчык заклікаў у эфіры тэлеканала СТБ публічна расстрэльваць беларусаў за публікацыю або перадачу фота і відэа расійскай вайсковай тэхнікі, якая перамяшчаецца па Беларусі. Таксама заяўляў, што трэба працягваць рэпрэсіі супраць беларусаў з уласнымі поглядамі на палітычную сітуацыю ў краіне[24].
На сайце і старонках прапагандысцкага выдання «СБ. Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык рэгулярна крытыкуе Захад. Пры гэтым яго дачка Марыя вучылася ў ЗША, а цяпер працуе там хімікам[25].
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (11 студзеня 2021)[26], лаўрэат XVI Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара» ў намінацыі «Найлепшы аналітычны матэрыял (журналісцкае расследаванне, праблемны артыкул, аўтарская калонка, рэцэнзія) рэспубліканскіх, абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў» (2020)[27], Рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро-2020» у намінацыі «Найлепшы аўтарскі праект у інтэрнэце і сацыяльных сетках» (2020)[28].
Санкцыі ЕС і іншых краін
Мукавозчык быў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам паводле спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[29]. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 21 чэрвеня 2021 года, адзін з асноўных прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі, які друкуецца ў газеце «СБ. Беларусь сегодня», у сваіх артыкулах сістэматычна негатыўна і зневажальна, выкарыстоўваючы падробленую інфармацыю, піша пра дэмакратычную апазіцыю і грамадзянскую супольнасць, з’яўляецца адной з асноўных крыніц прапаганды ў Беларусі, а атрыманыя ўзнагароды («Залатое пяро», «Залатая літара», «За працоўныя заслугі») сведчаць пра падтрымку рэжыму Лукашэнкі і атрыманне выгады ад яго[30]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Мукавозчык трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі[31][32]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[33]. 2 снежня Мукавозчык быў дададзены і ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[34].
Зноскі
- ↑ У бібліятэцы прайшла прэзентацыя новых кніг Андрэя Мукавозчыка . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — «У новых выданнях „Блокнот агитатора“ і „Беглые и смешные“ Андрэй Мукавозчык абагульняе асабісты агітацыйна-прапагандысцкі вопыт» Праверана 11 красавіка 2024.
- 1 2 Андрей МУКОВОЗЧИК — Автор публикаций (руск.). www.sb.by (7 кастрычніка 2023). Праверана 8 кастрычніка 2023.
- 1 2 Андрэй МУКАВОЗЧЫК: "Я стараўся не быць «батанікам». 29.10.2016 Архівавана 23 кастрычніка 2020.
- 1 2 3 Дзеці ў ЗША, быў вызвалены ад вывучэньня беларускай мовы. Адкуль узяўся прапагандыст Андрэй Мукавозчык . Радыё Свабода (2 студзеня 2023). Праверана 8 студзеня 2024.
- 1 2 Андрей МУКОВОЗЧИК: «Умение шутить — дело тренировки» Архівавана 13 студзеня 2021. [Андрэй МУКАВОЗЧЫК: «Уменне жартаваць — гэта справа трэніроўкі»] — Белтэлерадыёкампанія, афіцыйны сайт, 31.03 — 06.04.2003
- ↑ Вікторыя Целяшук. Людзей насьмяшыць // Звязда : газета. — 31 сакавіка 2017. — № 61 (29425). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Андрей Муковозчик TUT: Купридо был тем человеком, который инициировал закрытие Евролиги КВН Архівавана 13 студзеня 2021. — Tut.by, 27.02.2008
- ↑ Муковозчик: движение КВН в Беларуси будет развиваться независимо от «АМиК» | БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ (руск.). naviny.by. Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ Клуб великих и неуживчивых — БелГазета, 04.02.2008
- ↑ «Мукавозчык і Гладкая сталі сябрамі Саюза пісьменнікаў Беларусі». Таццяна Нядбай — пра пафас і пустэчу афіцыёзу . Наша Ніва. Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ Дискуссионный клуб Андрея Муковозчика начал работу (руск.). www.oo-spb.by. Праверана 6 лістапада 2023.
- ↑ Пра што распавёў Алесь Карлюкевіч на пашыраным Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі? . zviazda.by (25 снежня 2023). Праверана 2 студзеня 2024.
- ↑ Вы будзеце смяяцца, але Мукавозчык напісаў чарговую калонку, цяпер пра Курапаты . Наша Ніва. Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ Портал казино Покердом: Официальный сайт для игры . naviny.media. Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ «Ленина нет, а Януш Радзивилл Черный есть» Архівавана 14 студзеня 2021. — ARCHE Пачатак, 01.05.2020
- ↑ «Мрази» ад «Советской Белоруссии». Якіх паслядоўнікаў выгадаваў калумніст А. Мукавозчык Архівавана 27 сакавіка 2022. — ARCHE Пачатак, 19.11.2020
- ↑ Дацэнт журфака БДУ прааналізавала тэксты Мукавозчыка і даказала: гэта прапаганда . Наша Ніва. Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ Гісторык Фрыдман: «Дзяржаўныя прапагандысты ў Беларусі знаходзяцца пад уплывам антысеміцкіх стэрэатыпаў» — Радыё Свабода, 24.12.2020
- ↑ Студзінская, Іна. Анархіст Дзядок судзіцца з «Советской Белоруссией» . Радыё Свабода (17 жніўня 2017). Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ Портал казино Покердом: Официальный сайт для игры . naviny.media. Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ Дацэнт журфака БДУ прааналізавала тэксты Мукавозчыка і даказала: гэта прапаганда
- ↑ ashustin. «…Но давать героя – это брось!» (20 ліпеня 2022). Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ Belarus threatens to kill two UK dissidents [Беларусь пагражае забойствам двум дысідэнтам у Брытаніі] — EUObserver, 11.01.2021
- ↑ «Я бы расстрелял прямо на вокзале». Пропагандист Муковозчик призвал публично казнить белорусов за слив видео российской военной техники . Zerkalo.io (13 красавіка 2023). Праверана 13 красавіка 2023.
- ↑ У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША . Наша Ніва (2 кастрычніка 2023). Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 11 студзеня 2021 г. № 13 «Аб узнагароджані» Архівавана 16 студзеня 2021.
- ↑ Подведены итоги XVI Национального конкурса «Золотая Литера» Архівавана 18 студзеня 2022.
- ↑ Стали известны итоги конкурса «Золотое перо-2020»
- ↑ МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021
- ↑ Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць «Беларуськалія» і 8 беларусаў(недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2022. Праверана 12 снежня 2021.