Андрэй Хацяноўскі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 5 лістапада 1977 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Вучоба | |
Вядомыя працы | «Залатая буквіца», «Сізіф» |
Уплыў | Аляксандр Фінскі, Уладзімір Слабодчыкаў |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Канстанцінавіч Хацяноўскі (5 лістапада 1977, Мінск) — беларускі скульптар .
Біяграфія
У 1995 — выпуск з Рэспубліканскай школы-інтэрната па выяўленчаму мастацтву імя І. В. Ахрэмчыка (скульптурнае аддзяленне).
З 1997 — удзел у мастацкіх выстаўках.
У 2001 — выпуск з Беларускай акадэміі мастацтваў (кафедра скульптуры).
З 2004 — член Беларускага саюза мастакоў
З 2007 — член Беларускага саюза дызайнераў.
Жыве ў Мінску.
Узнагароджаны граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі «за ўдзел у конкурсе эскізных праектаў аднаўлення Тураўскага крыжа» (2018)[1].
Творчасць
Працуе ў галіне манументальнай, станковай скульптуры і ў дробнай пластыке.
Сярод асноўных твораў:
- скульптурнае афармленне клуба «Гудвін» (Мінск), рэстарана «Чумацкі шлях» (Мінск)
- памятны знак для Касцёла Маці Божай Нястомнай дапамогі
- двор былой сядзібы К. Сулістроўскага у в. Шэметава Мядзельскага раёна
- сімвал і прыз для нацыянальнага тэлеконкурсу «Тэлевяршыня»
- прыз для 1-га Рэспубліканскага нацыянальнага паліграфічнага конкурсу «Паліграф Арт» «Залатая буквіца»
- скульптура «Запрашэнне» (Рэйк’явік)
- скульптуры войта і скарбніка ў гарадской ратушы Нясвіжа
- скульптура «Жураўлі» (Табольск)
Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях у Беларусі, Украіне, Расіі, Германіі, Англіі, Ісландыі, Швейцарыі.
Выстаўкі
- 1997 — студэнцкая выстаўка ў музеі Андрэя Бембеля.
- 1998 — выстаўка «Marathon-Artistique», Невер (Францыя)
- 2004 — рэспубліканская выстаўка «Восень», Палац мастацтва, Мінск
- 2005 — рэспубліканская выстаўка «Беларуская скульптура» 1984-2004 гадоў, Палац мастацтва, Мінск
- 2006 — рэспубліканская выстаўка «Як я правёў лета», Палац мастацтва, Мінск
- 2007 — 1-е месца ў намінацыі «Скульптура з бронзы» на Міжнароднай Асамблеі мастацтваў «Art week», Масква (Расія)
- 2007 — выстаўка «Чалавек-кола», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 2007 — выстаўка «Усведамленне міфа», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 2007 — выстаўка «Містэрыя Каляд», Музей кіно, галерэя ARS LONGA, Мінск
- 2007 — міжнародны фестываль авангарднага мастацтва «Мамант-2007», Мінск
- 2008 — выстаўка «Куды прыводзяць мары», Музей кіно, галерэя ARS LONGA, Мінск
- 2008 — рэспубліканская моладзевая мастацкая выстаўка, Палац мастацтва, Мінск
- 2008 — Першае рэспубліканскае біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Палац мастацтва, Мінск
- 2008 — выстаўка «Арт Бульба», палац Рэспублікі, галерэя Беларускага Універсітэта Культуры
- 2008 — выстаўка «ТэхнаАрт. 5-ы элемент», палац Рэспублікі, галерэя Беларускага Універсітэта Культуры
- 2008 — выстаўка «La Dolce Vita», Музей кіно, галерэя ARS LONGA, Мінск
- 2008 — выстаўка «Дэбют-2008», палац Рэспублікі, Мінск, галерэя Беларускага Універсітэта Культуры
- 2009 — рэспубліканская выстаўка «Калядны фэст», палац Рэспублікі, Мінск, галерэя Беларускага Універсітэта Культуры
- 2009 — персанальная выстаўка ў Гданьску (Польшча), філармонія імя Шапэна
- 2009 — выстаўка «Мастацтва замест сну», майстэрня-музей Заіра Азгура, Мінск
- 2010 — 1-е месца ў намінацыі «Круглая авангардная скульптура» на Міжнароднай Асамблеі Мастацтваў «Art week»
- 2010 — рэспубліканская выстаўка «Моладзевая 2010», Палац мастацтва, Мінск
- 2010 — рэспубліканскі фестываль мастацтваў «Арт-сегмент», Палац мастацтва, Мінск
- 2010 — выстаўка «Бронзаслоўе», літаратурны музей Янкі Купалы, Мінск.
- 2010 — II рэспубліканская біенале жывапісу, графік і скульптуры, Палац мастацтва, Мінск
- 2011 — арт-праект «X5», галерэя «ЛаСандр-арт», Мінск
Зноскі
- ↑ Свидетельство № 5-02/162 от 29 ноября 2018 года (руск.). Минская епархия (29 лістапада 2018). Праверана 18 лістапада 2020.(недаступная спасылка)
Літаратура
- альманах «PROдызайн», № 7, 2003
- альбом «Сучасная беларуская скульптура», 2007, Мінск