Баскетбол
Андрэй Віталевіч Крыванос
Нарадзіўся 22 сакавіка 1975(1975-03-22) (49 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Клубная кар’ера[* 1]
1992—1993 РТІ
1993—1994 РДВАР
1994—1995 РТІ
1995—1998 Джордж Вашынгтон Калоніялс[d]
1998—2000 Унія Тарнаў[d]
2000—2001 Іркут Іркуцк[d]
2001—2003 Чарні Слупск
2003 Асторыя Быдгашч
2004—2005 Тэмп-АШВСМ
2005—2006 Гродна-93
2006—2007 Тэмп-АШВСМ
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Андрэй Віталевіч Крыванос (нар. 22 сакавіка 1975, Магілёў, Беларусь) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Гуляў на пазіцыі атакуючага абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (1993—2007)[2].

Кар’ера

Баскетболам пачаў займацца ў 1987 годзе ў магілёўскай ДзЮСШ-5, першым трэнерам быў Аляксандр Міхайлавіч Гуляеў.

Выступаў за каманды: РТІ (1992—1993, 1994—1995), РТІ-2-РВАР (1993—1994), «Джордж Вашынгтон Калоніялнс» (NCAA, 1995—1998), «Унія» (Тарнаў, Польшча, 1998—1999, 2000), «Тэмп-АШВСМ» (Магілёў, 1999—2000, 2004—2005, 2006—2007), «Шахцёр» (Іркуцк, Расія, 2000—2001), «Чарні Слупск» (Слупск, Польшча, 2001—2003), «Асторыя» (Быдгашч, Польшча, 2003), «Гродна-93» (2005—2006).

Трохразовы чэмпіён (1993—1995) і сярэбраны прызёр (2006) першынства Беларусі. MVP «Матча зорак-2005». У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі правёў 54 афіцыйныя матчы. Шматгадовы капітан зборнай. Чэмпіён моладзевага першынства Еўропы (1994) у складзе зборнай Беларусі U-22. Удзельнік юнацкага чэмпіянату Еўропы-1991 у складзе зборнай СССР U-16 (5-е месца). З лістапада 2007 года — трэнер моладзевай каманды «Слупска». У 2008—2013 гадах і ў лютым—лістападзе 2014 года — галоўны трэнер клуба «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск» (у чэрвені 2013—лютым 2014 года і з лістападу 2014 па 2017 год — другі трэнер). З 2017 года — галоўны трэнер клуба «Барысфен».

У 2011—2012 гадах быў трэнерам беларускай нацыянальнай каманды[3][4]. У 2010—2011, 2016—2017 і з 2019 года — другі трэнер нацыянальнай зборнай[5][6].

Дасягненні

У якасці баскетбаліста

У якасці трэнера

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.