Андрэй Валер’евіч Бухарын
Род дзейнасці музычны крытык
Дата нараджэння 18 верасня 1966(1966-09-18) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Валер’евіч Бухарын (нар. 18 верасня 1966, Масква, СССР) — расійскі музыкальны крытык, радыёвядучы. Разам з Арцеміем Троіцкім з’яўляецца адным з найбольш вядучых спецыялістаў у галіне сучаснай музыкі ў Расіі.

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта. Захапленне музыкай «пачалося ў 12 гадоў з гурта „Rolling Stones». У 1995—2004 гадах быў адной з ключавых фігур (музыкальным рэдактарам, намеснікам галоўнага рэдактара, галоўным рэдактарам) часопіса «ОМ», які ў 1990-я гады лічылі самым уплывовым выданнем у расійскім шоу-бізнесе. Прымаў непасрэдны ўдзел у адкрыцці «Мумій Троля», Земфіры і шэрагу іншых артыстаў. З 2004 года — вядучы аглядальнік часопіса «Rolling Stone Russia».

Са студзеня 2008 па ліпень 2010 года вёў штотыднёвую перадачу «руск.: Уроки русского» («Урокі рускай») на Радыё Maximum[1]. З ліпеня 2010 па 27 кастрычніка 2013 года праграма выходзіла на «Нашым радыё» пад назвай «руск.: Родная речь» («Родная мова»). Пад эгідай абедзвюх радыёперадач праводзіліся аднайменныя рок-фестывалі і выпускалася серыя кампакт-дыскаў. Аўтар кнігі «Танцы з зоркамі» (Амфара, 2008), у якой надрукаваны дзесяткі інтэрв’ю з расійскімі і зарубежнымі зоркамі і матэрыялы мемуарнага характару[2].

З лютага 2014 года выкладае на факультэце журналістыкі МДУ (спецыялізацыя «Музычная журналістыка»).

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.