Андрэй Анатольевіч Мезін
Пазіцыя брамнік
Рост 179 см
Вага 79 кг
Хват леварукі ўдар[d]
Нарадзіўся

8 ліпеня 1974(1974-07-08) (49 гадоў)

Андрэ́й Анато́льевіч Ме́зін (нар. 8 ліпеня 1974, Чалябінск, СССР) — беларускі хакеіст. Заслужаны майстар спорту Беларусі.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў у Нагана і Солт-Лейк-Сіці, чэмпіянатаў свету 1998, 1999, 2000, 2001, 2002 (дывізіён 1), 2003, 2004 (дывізіён 1), 2005, 2006, 2007 і 2009 гадоў у складзе зборнай Беларусі.

Лепшы брамнік Лігі Антарыа (1995) і Каланіяльнай Лігі (1996). Чэмпіён CoHL (1996) і IHL (1997). Срэбны прызёр чэмпіянату Германіі (1999). Лепшы хакеіст Беларусі (1998, 1999, 2005, 2006).

Па выніках чэмпіянату свету 2006 у Рызе Андрэй Мезін увайшоў у склад сімвалічнай зборнай. Яго партнёрамі па сімвалічнай шасцёрцы сталі абаронцы Петэы Нумелін (Фінляндыя) і Ніклас Кронвал (Швецыя), а таксама нападаючыя Сідні Кросбі (Канада), Давід Выбарны (Чэхія) і Аляксандр Авечкін (Расія).

Па выніках чэмпіянату свету 2009 у Берне і Клотэне Андрэй Мезін прызнаны дырэктаратам чэмпіянату лепшым галкіперам турніру. Таксама, па версіі журналістаў, якія асвятлялі турнір, беларускі брамнік увайшоў у склад сімвалічнай зборнай. У гэты раз яго партнёрамі па сімвалічнай шасцёрцы сталі абаронцы канадзец Шы Уэбер і швед Кені Юнсан, форварды — канадцы Мартэн Сен-Луі і Стыў Стэмкас, а таксама расіянін Ілья Кавальчук.

За зборную Беларусі правёў 100 матчаў, прапусціў 240 шайб, набраў 1 (0+1) бамбардырскі бал, атрымаў 20 хвілін штрафу (станам на 10 траўня 2009).

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.