Андрэй Анатолевіч Гаеў
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці
27 снежня 2014 4 чэрвеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Георгій Кузняцоў
Пераемнік Дзмітрый Матусевіч

Нараджэнне 5 лютага 1977(1977-02-05) (47 гадоў)
Адукацыя

Андрэй Анатолевіч Гаеў (5 лютага 1977[1], Смаргонь, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (2014—2020).

Біяграфія

Нарадзіўся 5 лютага 1977 года ў Смаргоні.

У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2002 годзе — аспірантуру Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, у 2009 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].

У 1998—2000 гадах — спецыяліст ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва».

У 2000—2001 гадах — кансультант аддзела прававога рэгулявання зямельных адносін і кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь.

У 2001—2002 гадах — кансультант-юрыст юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2003 гадах — начальнік юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2004 годзе — начальнік юрыдычнага ўпраўлення Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2004—2006 гадах — начальнік юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2006—2012 гадах — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

У 2012—2014 гадах — дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь з 27 снежня 2014 года[3].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5]

15 лістапада 2021 года прызначаны дырэктарам Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных дадзеных[6].

Зноскі

  1. Руководство Госкомимущества (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт камітэта па маёмасці. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 1 чэрвеня 2015.
  2. Гаеў Андрэй Анатольевіч. БЕЛТА.(недаступная спасылка)
  3. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні.
  4. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  5. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь (17 снежня 2015).
  6. Андрэй Гаеў прызначаны дырэктарам Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных дадзеных
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.