![]() Андрэй Патапенка | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Андрэй Аляксандравіч Патапенка | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 лютага 2000 (24 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||
Вага | 68 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 17 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Андрэй Патапенка (нар. 9 лютага 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце апынуўся ў складзе барысаўскага БАТЭ. У 2018 годзе пачаў выступаць за дубль клуба, дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе, а 11 ліпеня 2018 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (2:1, у дадатковы час), выйшаўшы на замену ў другім тайме.
У лютым 2020 года разам з іншымі маладымі ігракамі БАТЭ быў арандаваны дзяржынскім «Арсеналам»[3]. У складзе дзяржынскай каманды звычайна зрэдку выхадзіў на замену, і ў жніўні пакінуў клуб[4]. У верасні 2020 года быў пераведзены ў «Смалявічы»[5], дзе 18 верасня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць брэсцкага «Руха» (0:6), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[6].
У лютым 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[7]. У слуцкай камандзе стаў іграком асновы, гуляў пераважна ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк»[8].
У студзені 2022 года перайшоў у «Гомель»[9]. У студзені 2024 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта[10] і падпісаў двухгадовае пагадненне з БАТЭ[11].
Міжнародная кар’ера
8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Грэцыі (0:2) і быў заменены ў другім тайме.
Дасягненні
Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | дубль | БАТЭ | ![]() | 26 | 2 |
2019 | дубль | БАТЭ | ![]() | 29 | 12 |
2020 (1) | Д2 | Арсенал | ![]() | 4 | 0 |
2020 (2) | Д1 | Смалявічы | ![]() | 8 | 0 |
2021 | Д1 | Слуцк | ![]() | 26 | 1 |
2022 | Д1 | Гомель | ![]() | 25 | 1 |
2023 | Д1 | Гомель | ![]() | 27 | 2 |
Крыніцы
- ↑ https://www.transfermarkt.com/andrey-potapenko/profil/spieler/599087
- ↑ https://teams.by/potapenko-andrey-aleksandrovich/player-220636/
- ↑ "Арсенал" арендовал пятерых дублеров БАТЭ (руск.). football.by (6 лютага 2020). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Футбол. Андрей Потапенко покинул дзержинский "Арсенал" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (17 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021.
- ↑ БАТЭ отдал Ковеля, Потапенко и Бочерова в аренду "Смолевичам" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022.
- ↑ 10 футболистов покинули "Смолевичи" (руск.). football.by (15 снежня 2020). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Футбол. "Слуцк" арендовал двух футболистов БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (25 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022.
- ↑ Аренда завершена. (руск.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (1 снежня 2021). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ "Гомель" подписал защитника "Слуцка" (руск.). football.by (15 студзеня 2022). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Андрей Потапенко простился с "Гомелем" (руск.). football.by (10 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Андрей Потапенко вернулся в БАТЭ (руск.). football.by (10 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.