Андрэй Аляксандравіч Жданаў | |
---|---|
руск.: Андрей Жданов | |
Род дзейнасці | палітык, ваенны, аўтар |
Дата нараджэння | 14 (26) лютага 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 1948[2][3][…] (52 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Aleksandr Zhdanov[d] |
Маці | Ekaterina Zhdanova[d] |
Жонка | Zinaida Zhdanova[d] |
Дзеці | Юрый Андрэевіч Жданаў[d] |
Партыя | |
Член у | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Аляксандравіч Жданаў (14(26).2.1896, Марыупаль — 31 жніўня 1948, Масква) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і інспектара народных вучылішч. Скончыў рэальнае вучылішча. У рэвалюцыйным руху з 1912 года. У 1916 годзе член Цвярскога камітэта РСДРП. У 1917 знаходзіўся ў арміі ў 139-м запасным палку ў г. Шадрынску, вёў бальшавіцкую прапаганду сярод салдат. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года абраны ў палкавы камітэт, а затым старшыня першага Савета ў Шадрынску. З жніўня 1917 года старшыня Шадрынскага камітэта РСДРП(б). У 1918-20 на палітрабоце ў Чырвонай Арміі на Урале і ў Цверы; быў рэдактарам газеты «Цвярская праўда». З 1922 старшыня Цвярскога губвыканкама. У 1924-34 гадах сакратар Ніжагародскага губкама партыі, сакратар Горкаўскага крайкама ВКП(б). Пасля 17-га з’езда ВКП(б) (1934) сакратар ЦК ВКП(б) і адначасова (з снежня 1934) сакратар Ленінградскага абкама і гаркама партыі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені-жніўні 1941 член Ваеннага савета Паўночна-Заходняга напрамку, у жніўні 1941 — жніўні 1944 член Ваеннага савета Ленінградскага фронту. Генерал-палкоўнік з 1944 года. З 1944 года працаваў у Маскве сакратаром ЦК ВКП(б), займаўся ідэалагічнымі пытаннямі. Быў дэлегатам 9, 12-18-га з’ездаў партыі.
Зноскі
- ↑ Жданов Андрей Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Жданов Андрей Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Andrey Aleksandrovich Zhdanov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Жданов Андрей Александрович / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 5 снежня 2023.