Андрэй Аляксандравіч Булінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 студзеня 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня 1984 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінааператар, кінематаграфіст |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Прэміі |
|
Узнагароды | Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964) |
IMDb | ID 0119927 |
Андрэ́й Алякса́ндравіч Булі́нскі (11 студзеня 1909, Варонеж — 25 студзеня 1984, Мінск) — беларускі савецкі кінааператар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1949)[1].
Біяграфія
Патомны дваранін. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1926 годзе паступіў у Сярэднеазіяцкі дзяржаўны ўніверсітэт[1]. Гады вучобы ва ўніверсітэце, дзе А. Булінскі быў старшынёй фотакіно секцыі Таварыства сяброў савецкага кіно і яе адзіным аператарам-хранікёрам, вызначылі яго далейшы лёс.
У 1931 годзе А. Булінскі быў запрошаны на кінафабрыку «Шарко Юлдус» (цяперашні Узбекфильм), і першы яго фільм «Аазіс ў пясках», зняты ў незвычайна цяжкіх умовах ракі Амудар’і, атрымаў самую высокую ацэнку і абышоў шматлікія экраны краіны, пабываў за мяжой. Гэта першы узбекскі гукавы фільм.
У 1936 годзе ў Ленінградзе была знята карціна «Дзяўчына спяшаецца на спатканне».
За стварэнне музычнай камедыі «Далёкая нявеста» — першай пасляваеннай мастацкай карціны, якая з’явілася несумненным поспехам туркменскай кінематаграфіі — А. Булінскаму была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР[1].
Творчасць
У якасці аператара пастаноўшчыка А. Булінскі ўдзельнічаў у стварэнні многіх мастацкіх фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм» (1935-38 і з 1950)[1]: «Дзеці партызана» (1954), «Першыя выпрабаванні» (1961), «Масква-Генуя» (1964). «Тысяча вокнаў» (1968), «Доўгія вёрсты вайны» (1975) і інш
Як таленавіты рэжысёр-пастаноўшчык ён выступіў у тэлевізійнай мастацкай стужцы «Збянтэжанасць (Хатка на Волзе)» (1970).
Для выяўленчай манеры Булінскага характэрны мажорная танальнасць у перадачы атмасферы дзеяння, выразнасць партрэту, паэтычнасць пейзажаў[1].
Мастак бездакорнага густу, тонкага адчування кінематаграфічнай прыгажосці і выразнасці А. Булінскі ўнёс вялікі ўклад у развіццё савецкага кінамастацтва. Ён удастоены высокіх званняў заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата дзяржаўных прэмій СССР і БССР, шматлікіх урадавых узнагарод.
А. Булінскі быў жанаты на Р. І. Гладунко, меў дачку Булінская Надзея Андрэеўна, унук Госцеў, Філіп Юр’евіч.
Памёр 25 студзеня 1984 года.
Фільмаграфія
Аператарскія працы
- 1931 — Аазіс ў пясках
- 1932 — Ташкент — горад брудны
- 1933 — Калодзеж смерці
- 1936 — Дзяўчына спяшаецца на спатканне
- 1936 — Дняпро ў агні
- 1940 — Весялей нас няма
- 1947 — Дарога без сну
- 1948 — Далёкая нявеста
- 1952 — Белая Вежа
- 1954 — Дзеці партызана
- 1955 — Зялёныя агні
- 1957 — Нашы суседзі
- 1960 — 1961 — Першыя выпрабаванні
- 1964 — Масква - Генуя
- 1967 — Тысяча вокнаў
- 1973 — Вялікае супрацьстаянне
- 1975 — Доўгія вёрсты вайны
Зняў дакументальныя і навукова-папулярныя фільмы: «Савецкая Беларусь», «Белавежская пушча» (абодва — 1951), «Белая Вежа» (1952, саўмесна З І. Пікманам), «Выяўленчае мастацтва БССР» (1956), «Спартыўная гімнастыка» (1964) і інш.
Рэжысёрскія працы
- 1970 — Збянтэжанасць
Узнагароды і прэміі
- Сталінская прэмія другой ступені (1949) — за фільм «Далёкая нявеста» (1948)
- Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1967) — за фільм «Масква — Генуя» (1964)
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1964)
Зноскі
Літаратура
- Булінскі Андрэй Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 134. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Кинословарь в 2-х томах. — М.: «Советская энциклопедия», 1966—1970.
- «Кино». Энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1987.
- Приглашение на творческий вечер А. Булинского правлением союза кинематографисов БССР 1980-го года.