Андрэй Авяр'янавіч Куцак
Сцяг Міністр папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР
1956 1957
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Старшыня Гомельскага аблвыканкама
верасень 1952 студзень 1954
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Папярэднік Мікалай Абраменка
Пераемнік Уладзімір Лабанок
Сцяг Другі сакратар Гомельскага абласнога камітэта КП Беларусі
1948 верасень 1952
Папярэднік Міхаіл Зімянін
Пераемнік Аляксей Варанцоў

Нараджэнне 17 (30) ліпеня 1903
Смерць 12 студзеня 1974(1974-01-12) (70 гадоў)
Партыя УКП(б) (з 1927)[1]
Дзейнасць афіцэр
Ваенная служба
Прыналежнасць СССР
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Бітвы
Узнагароды
Ордэн ЛенінаОрдэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонай ЗоркіОрдэн «Знак Пашаны»
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені

Андрэ́й Авяр’я́навіч Куца́к (17 ліпеня 1903, в. Жэрдэніўка, Падольская губерня, Расійская імперыя, цяпер Гайсынскі раён Вінніцкай вобласці Украіны) — 12 студзеня 1974, Мінск) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Член УКП(б)[1].

Біяграфія

У 1924 годзе скончыў Вышэйшыя педагагічныя курсы у г. Гайсыне, пасля працаваў настаўнікам[2].

У 19251928 гадах на службе ў РСЧА.

Пасля дэмабілізацыі паступіў у Тыфліскі лесатэхнічны інстытут[2], пасля яго заканчэння працаваў на Гомельскім дрэваапрацоўчым камбінаце[1], літаральна праз тры гады стаўшы яго дырэктарам, прайшоўшы шлях ад майстра цэху і галоўнага інжынера[3].

У 1939 годзе быў абраны трэцім сакратаром Гомельскага гаркама КП(б)Б, са студзеня 1941 года — сакратар Гомельскага абкама КП(б)Б па кадрах[1][3].

У жніўні 1941 — лістападзе 1942 года знаходзіўся на пасадзе сакратара Гомельскага падпольнага абкама КП(б)Б[2], узначальваў надзвычайную камісію па эвакуацыі прадпрыемстваў[3], з ліпеня 1942 года камісар групы партызанскіх атрадаў.

У жніўні 1943 года быў прызначаны ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б і ЦШПР на Цэнтральным фронце.

Пасля вызвалення Беларусі быў зноў абраны сакратаром Гомельскага абкама КП(б)Б[2], з 1948 года — другі сакратар абкама[1].

З верасня 1952 года па студзень 1954 года працаваў старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, пасля па ліпень 1956 года быў першым намеснікам старшыні[1].

З діпеня 1956 года ў Мінску — працаваў у дрэваапрацоўчай прамысловасці: быў прызначаны міністрам утворанага Міністэрства папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР, пасля яго скасавання ў 1957 годзе працаваў начальнікам Галоўнага ўпраўлення папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларускага СНГ, затым да 1963 года быў першым намеснікам начальніка[2].

Кандыдат у члены ЦК КПБ (1940—1960)[1], дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1959)[2].

Узнагароды

Андрэй Куцак узнагароджаны[3]:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 - 1991(недаступная спасылка) (руск.)
  2. 1 2 3 4 5 6 Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. Мн.: Беларусь, 2009. — С. 145—146. — 271 с. 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4. (руск.)
  3. 1 2 3 4 СЕКРЕТАРЬ ПОДПОЛЬНОГО ОБКОМА. Сайт КПБ

Літаратура

  • Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. Мн.: Беларусь, 2009. — С. 145—146. — 271 с. 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.